З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
БАМБЭ'ЛАК м. Цурбан. Во гэто бамбэлак — мэтры на чатэры, ты адзін зь йім ні ўправіса. БАРАНАВА'ЦЬ незак. асудж. Гаварыць абы-што, балбатаць. Досі ўжэ вам тут баранаваць, ідзёця дахат. БЛЯ'ШКА ж. Блешня. Акуня аднаго выцягнуў на бляшку, а болъш ніякі дуранъ ні хоча брацца. БСУНЫДЬ-ЯК прысл. Абы-як. Памыла падлогу сёдня боньць-як i ўжэ йзноў недзі паляцела. БРАВЭ'РЫЦЬ незак. асудж. Балбатаць, гаварыць абы-што. Наброўса, як жаба калу, i ўсёньку ноч бравэрыў быля-штб. БРАДЗІ'ЦЬ незак. Лавіць рыбу брадніком. Хадзілі с Колям на Котру брадзіць, аля мало злавілі. БРО'ДЗЯНЬ м. Браднік. Сёня рыбакі бродням злавілі грумада рыбы, i ўся файна. БРУШКАВЕ'НЯ н. зборн. Лісце бручкі. Вазьмі трохі брушкавеня i андай карові. БРЫЗГУ'ЛЬ 1 м. Лядзяк. Hi бяры ў рот брызгуль, ба будзя горло балець. БРЫЗГУ'ЛЬ 2 м. Самаробны драўляны гузік. Даўнёй, як ні было тузікаў, зашпіляліса на брызгуль. С сухого веніка рабілі. БУ'ЛБАТКА ж. Бурбалка. Ізноў будзя дошч: вун бачыш, колько булбаткаў каля берагу. БУЛЬБАВЕ'НЯ н. зборн. Бульбоўнік. Скасі ты мне бульбавеня, ба сярпом натто ш доўго. БУЛЬБЯНГСКО н. Бульбянішча. Во тут лён па бульбяніску засеяны, бачыш, які добры. БЬГЛЯ часц. Абы. А што было рабіць? Згадзіўса, быля атчапіцца ад яго, ба прыстоў, як тая смала. Цалы дзень, як пашоў пасьнедаўшы, воўчо лыко дзярэ, ходзіць быля-дзё. Быля-калі прыхоцьця, я гэтыя дне кажды рас у хаці. Ідзі ты з майіх вачэй быля-куды, покуль за чуп ні ўзяла. Захоць быля-скуль, мне сяраўно. Ніхай робіць быля-хтб, я ўжэ i так як цапамі зьбіта. Хватаяш былячыё адзеня. Гаворыш быля-штб. Яна табе быля-якую хусту ні возьме! БЭ'ЙСЬЦЩЬ незак. Бэсціць, лаяць. Шваеяр бэйсьціў, бэйсьціў, як сабаку, а яму тоё само. БЭ'МБАЛЬ м. Сцябло караняплодных раслін. Мама, я сама гэтыя буракі ачышчу i лісты андам сьвіням, а бэмолі — карові
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бляшка, бравэрыць, бродзянь, бэйсьцщь, бэмбаль, бэмблі, пбкуль, тўзікаў
5 👁
 ◀  / 353  ▶