З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
вянчальны. Даўней вянечная сукенка была даўгая, чуць ні да зямлі. Сядзіца. ВЯНО'К м. Вянок, зроблены ca штучных рознакаляровых кветак, упрыгожаны міртай, які надзяюць маладой на галаву. Сіроцкі вячдк — вянок, зроблены толькі з белых кветак. ВЯНЧА'ЛЬНЫ прым. Які мае адносіны да вянчання. Як ясна гараць вянчальныя сьвечкі, дык будуць добра жыць маладыя. Буйлі. ВЯНЧА'НЬНЯ н. Царкоўны абрад шлюбу. ВЯНЧА'ЦЦА незак. Прымаць царкоўны абрад шлюбу. Вянчаліся маладыя ў цэркавя, што ў Латыгля. Сядзіца. ВЯНЧА'ЦЬ незак. Выконвадь царкоўны абрад шлюбу. ВЯСЕ'ЛЬНЫ прым. У выразе вясёльны пдяст — тое, што i дружына 1. ВЯСЕЛЬЛЯ. н. 1. Абрад шлюбу i свята, звязанае з уступленнем у шлюб. Вясельлі ў нашай вёсцы часьцей спраўляюць увосінь. Заазер'е. 2. зборн. Вясельная дружына. ГАРЭ'ЛКА ж. Адзін з момантаў вясельнага абраду, калі аб'яўляюць, што хлопец i дзяўчына становяцца жаніхом i нявестай. Гарэлку ш папілі ў суботу, а тады Шыцікавы заплацілі сватам: ні схацела Настася ісьці за Мікалая. Селішча. Другая гарэлка— тое, што i вялікія запоіны. Посьля другой гарэлкі дзеўка ўжо ні атказавалася ісьці замуш, бо трэба было многа плаціць сватам. Буйлі. Пёршая гарэлка — тое, што i малыя запоіны. ДАПЫ'ТЫ мн. Першы этап сватання, калі малады просіць.у дзяўчыны згоды на шлюб з ім. На дапыты нікога ня клічуць, бо сваты мала нясуць гарэлкі. Трыгузі. ДАРЫ'ЦЬ незак. Надзяляць маладых падарункамі. Маладую дараць у нас на другі дзень посьля прыезду жаніха. Сядзіца. Мушчыны дораць маладых грашмі. Заазер'е. Дарыць дары — тое, што i дарыць. ДЗЕ'ВАЧКА ж. Маладая, нявеста. (У народных песнях.) Карыся, дзевачка, карыся. Старому й малому пакланіся. Старога й малога ні мінай. У бога долячкі выпрашай. Заазер'е. ДЗЕУКА ж. Дарослая незамужняя дзяўчына. ДЗЯЦЮ'К м. Дарослы иежанаты хлопец
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяўляюць, вянчаньня, вянчацца, вянчаць, вясельны, дзяцюк, заазере
2 👁
 ◀  / 353  ▶