З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
ДРУЖЬГНА ж. зборн. 1. Бальшанкі, свашкі, маршалы i іншыя чыны на вяселлі. У песьнях усіх сватоў называюць дружынай. У нас кажуць: «Сваты прыехалі». Буйлі. 2. Вялікая сям'я. Hy i дружына ш у Мішы! Як сядуць за стол, дык ня месьцяцца. Заазер'е. ДРУТІІКА м. Галоўны (першы) сват з боку маладой i маладога. Друшкам бывая сват, што хадзіў зь дзяцюком у сваты. Трыгузі. Друшку перавязаваюць усягды рушніком. Селішча. Е'ХАЦЬ У СВА'ТЫ. 1. Ехаць сватацца. ЕхалІ ў сваты з Буйляў, ды ні было ў іх пэўнасьці, ці будзя Ганна піць гарэлку. Сядзіца. 2. Быць членам вясельнай дружыны. Меншая Мішава дачка хацела ехацъ у сваты за Зосяй. Селішча. ЖАНІ'Х м. Малады на вяселлі. ЗАБГЦЦА зак. Выйсці замуж хітрыкамі, абманам. Калі ш ты ўжо забілася за яго, дык i жыві. Заазер'е. ЗАКО'СЬНІК м. Родны ці стрыечны брат маладой, які вядзе яе на пасад. Закосьнік вядзе маладую на пасат i застрыгая ей валасы. Сядзіца. ЗАПІСА'ЦЦА, РАСЬПІСАТДЦА зак. Зарэгістраваць шлюб у ЗАГСе. Уперат маладыя на коні i ў Латыгла [Латыгаль] пад вянец, a цяперака трэба запісацца ў сельсавеця. Трыгузі. ЗАПЕТАЯ, ПРАПЕТАЯ прым. Сасватаная, заручаная. Як вып'юць дзяцюкову гарэлку ў дзяўчыны, дык тая дзяўчына шчытаіцца запітай. Сядзіца. A ў полі вярба нахілёная, маладая дзяўчыначка заручоная. Заручоная i запітая. (3 народнай песні.) ЗАПЕЦЬ, ПРАПЕЦЬ зак. Атрымаўшы згоду на шлюб ад бацькоў дзяўчыны i яе самой, выпіць гарэлку сватоў; сасватаць. ЗАПОЯНЫ, ЗАПЕВІНЫ мн. Абрад аб'яўлення жаніхом i нявестай. На запоінах гасьцей бывая мала, толъка самыя бліскія. Селішча. Вялікія запдіны — другі этап вясельнага абраду, калі дамаўляюцца пра пасаг, тэрмін вяселля, колькасць сватоў з абодвух бакоў. Малыя запоіны — самы першы этап вясельнага абраду, сватанне; атрыманне згоды дзяўчыны на шлюб, заручыны. ЗАРУ'ЧЫНЫ мн. Toe, што i малыя запоіны. ЗАСТРЫГА'НЬНЯ н. Падпальванне грамнічнай свечкай валасоў у маладой пасля таго, як закоснік пасадзіць яе на пасад. Застрыганьня робя закосьнік. Заазер'е. За
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяўлення, выпюць, заазере, сямя
2 👁
 ◀  / 353  ▶