З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
Я. М. Лявончык ЛЕКСІКА ВЯСЕЛЬНАГА АБРАДУ 1 БА'БА ж. Замужняя жанчына. Як вышла замуж, дык i баба. Сядзіца. Hi ляці, дзеткі, замуш, набудзішся яшчэ бабай. Буйлі. БАЛЬША'НКІ мн. Сяброўкі, сваячкі маладой, якія знаходзяцца пры ёй да канца вяселля. Бальшанкі бываюць большыя i меншыя. Большая бальшанка сядзіць ля маладой. Буйлі. Бальшанкі памагаюць маладой шыць падвянечную адзежу, робяць ёй вянок. Латыгаль. Большая бальшанка — сяброўка (радзей сваячка), якая сядзіць побач з маладой або прыданка. БАЯ'РКА ж. Удзельніца вясельнага абраду з боку маладога. БАЯ'РЬІН м. Удзельнік вясельнага абраду з боку маладога. Адзін баярын ні хацеў аддаваць выкуп за кветку. Буйлі. Старшы баярын — галоўны (першы) сват на вяселлі з боку маладога або маршалак. БЯЗДСУЛЬНАЯ прым. У выразах бяздольная сватауствд, бяздольная сватаньня— такое сватаўство (сватанне), калі жаніх ідзе да дзяўчыны сватацца адзін. Пэўня ш учора было бяздольная сватаньня. Ці ш мЬжна біс старэйшых ісьці сватацца? Латыгаль. ВАЗЬНГЦА м. Ездавы, які вязе маладых пад вянед або распісвацца. У вазьніцы пуга была прыбрана кветкамі. Трыгузі. ВЭ'ЛІН м. Вэлюм. Даўней вэлін шылі даўгі. Маладая закідала яго на руку. Сядзіца. ВЯНЕЛД м. Карона, якую ўскладаюць на галовы маладых у час вянчання. Ісці пад вянёц — вянчацца. ВЯНЕ'ЧНЬІ прым. Які мае адносіны да вянца або 1 Матэрыялы запісаны ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баярка, баярьін, бяздбльная, вянечньі
6 👁
 ◀  / 353  ▶