пъпауся, пьоралі. Тое ж у канчатках назоўнікаў: пъсялухуў, пъхадухуу, мёжуў, яблъкуу (Р. мн. ад пъсялуха, пъхадуха, міжа, яблък). У дзеясловаў на -ну-ць, у якіх суфікс -ну- з'яўляецца ненаціскным, у інфінітыве ў суфіксе чуецца рэдукаваны гук, падобны да кароткага галоснага а: мдкнъць, храпнъць, тдпнъць, скдкнъць, шснъць, крыкнъць (пад націскам — атамкнуцъ, піхнуць i г. д.). У 3-й асобе множнага ліку такіх дзеясловаў у канчатку не пад націскам заўсёды чуецца гук у: яны змокнуць, пьснуцъ, крыкнуць i г. д. У прошлым жа часе гук ъ адзначаецца не пад націскам у формах жаночага i ніякага роду: іна трэснъла, лопнъла, яно трэснъла, лопнъла (пад націскам — іна капнула, янд трьсанула i г. д.). У формах жа мужчынскага роду гэтага не назіраецца: ён скокнуў; смальнуў, як i смъргануў/рьзануў.ўАле гук у не пад націскам абумоўлен тут, відаць, наступным канцавым ў у форме. Пад яго ўплывам, напэўна, набываюць губную артыкуляцыю таксами ненаціскныя галосныя ў форме мужчынскага роду прошлага часу іншых дзеясловаў: пасьцюў, рдбюў, рэзуў, куРУЎ, думуў i інш. Зваротныя дзеясловы i дзеепрыслоўі ў гаворках раёна маюць у сваім суфіксе канцавы галосны, які вымаўляецца ў выглядзе гукаў a, i, у (-ся; -ci, -сю). Якасць галоснага ў суфіксе залежыць ад месца націску i якасці папярэдніх гукаў. Гук i ў суфіксе чуецца звычайна тады, калі ў'ёкладзе перад суфіксам вымаўляюцца гукі i, ы, ъ: насілісі, вазілісі, круцыісі, паддобрьлісі, пъддабрылШ, бярыцісі, зъмарылш, забьілісі, пьдняўшьсі, збачыўшьсі, абуўшьсі, хіляючьсі, кідьючьсі, въръоляючъс'г. Калі ж папярэднія гукі i, ы з'яўляюцца націскнымі, у суфіксе адзначаецца гук a: вязьліся, пякліся, нясьлься, бъючыся, сьміючыся. Але магчыма i нясьлісі, пяклісі. Гук у ў суфіксе адзначаецца заўсёды ў тых выпадках, калі ў складзе перад суфіксам гучыць галосны у незалежна ад месца націску: баюсю, саджусю, пякусю, цягнусю} кладусю, ньхаджусю, пьпадусю, важусю, марусю, хъваюсю, мътаюсю, парусю, пъшмаюсю. Аднак гэта з'ява характэрна толькі для мовы старэйшых. Звычайна ж у такіх выпадках адзначаецца гук а: гарджуся, хвалюся, кладуся, мыюся, брыюся i г. д. Ва ўсіх астатніх пазіцыях суфікс зваротных дзеясловаў i дзеепрыслоўяў мае гук аібьяўся, узяўся, бярэсься, пъднялдся, пъняслд
Дадатковыя словы
абўўшьсі, важўсю, въръбляючъс'г, въръоляючъсг, гарджўся, дўмуў, зява, зяўляецца, зяўляюцца, капнўла, кладўсю, кладўся, лбпнъ, лўхуў, марўсю, ньхаджўсю, нўсю, нўў/рьзанўў.^але, паддббрьлісі, пьбралі, пьпадўсю, пякўсю, піхнўць, саджўсю, смъргануўірьзануў, трьсанўла, ўёкладзе
1 👁