М. Я. Крыўко ЭКСПРЭСІЎНЫЯ НАЗВЫ АСОБЫ У ГАВОРЦЫ в. МАНЯКОВА МІЁРСКАГА РАЁНА Гаворка в. Манякова тыловая для Міёрскага раёна, асабліва для яго ўсходняй часткі. У гэтым кутку пашырана фактычна адна гаворка, таму што ніякіх фанетычных i граматычных адрозненняў паміж моваю розных вёсак адзначанай часткі раёна не заўважана. У сувязі з гэтым в. Манякова абрана ў якасці апорнага населенага пункта пры падрыхтоўцы картатэкі для складання слоўніка ўсходняй Міёршчыны. Лексіка яе гаворкі будзе абследавана дэталёва. Намечана скласці па магчымасці поўную картатэку дыялектных слоў, якія захаваліся ў мове мясцовых жыхароў. Гаворкі Міёрскага раёна наогул па сваіх важнейшых асаблівасцях адносяцца да паўночна-ўсходняга дыялекту. Найбольш характэрнымі рысамі іх з'яўляюцца дысімілятыўнае аканне (i яканне), паслядоўнае аглушэнне зычных у канцы слова i перад глухімі зычнымі гукамі, кароткія формы прыметнікаў у выказніку, канчатак -ый (-ш) паралельна з -ы(-і) у прыметнікаў у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду, формы дзеясловаў на -эць(-ець) у трэцяй асобе адзіночнага ліку. Але для гэтых гаворак характэрны i свае спецыфічныя рысы. Адзначым некаторыя з іх. Дысімілятыўнае аканне ў гаворках Міёршчыны cyправаджаецца асаблівай асіміляцыйнасцю. У становішчы паміж губнымі, пасля губнога, перад заднеязычным (i ў некаторых іншых пазіцыях) не пад надіскам замест ъ1 чуецца у, праўда, непаслядоўна: съмувар, з вуўкамі, любута, буруки, але нъчъваць, зъмъкаць, нъ пъпары, 1 Гук, які абазначаецца ў артыкуле знакам ъ,— рэдукаваны галосны сярэдняга пад'ёму задняга рада
Дадатковыя словы
бурукй, зяўляюцца, падёму
1 👁