З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
рэнне вялікага збору беларускіх слоў, пашыраных у вуо ным i пісьмовым ужыванні, тыпу слоўніка ўкраінскай мовы Б. Грынчэнкі або слоўніка польскай мовы Я. Kapловіча 27 i складанне краёвых слоўнікаў існаваўшых тады адміністрацыйных акруг (або былых паветаў). Па тагачаснай тэрыторыі Савецкай Беларусі намечана было скласці 10 краёвых слоўнікаў па ліку акруг (Аршанская, Барысаўская, Бабруйская, Віцебская, Калінінская, Магілёўская, Мазырская, Мінская, Полацкая, Слуцкая). Ажыццявіць гэту справу даручалася акруговым i мясцовым краязнаўчым таварыствам. Меркавалі таксама, што планы Слоўнікавай камісіі знойдуць падтрымку ў навуковых колах у Польшчы i Прыбалтыцы ці ў асяроддзі беларускай інтэлігенцыі i ў сувязі з гэтым будзе разгорнута вывучэнне дыялектнай лексікі ў заходняй частцы Беларусь Устаноўлены былі таксама цесныя кантакты з краязнаўчымі таварыствамі тагачасных суседніх адміністрацыйных раёнаў РСФСР (Смаленск, Бельск, Старадуб, Гомель). Былі распрацаваны спецыяльныя інструкцыі ўкладальнікам вялікага слоўніка i краёвых дыялектных слоўнікаў, а таксама апытальнікі для збіральнікаў28. Неўзабаве сабраныя матэрыялы дазволілі пачаць укладанне дыялектных слоўнікаў па некаторых адміністрацыйных акругах. A ў 1927 г. выйшаў у свет першы збор дыялектнай лексікі, зарэгістраванай у Віцебскай акрузе29. У 1929 г. быў выдадзен слоўнік гаворак наваколля Чэрвеня30. Складзены быў слоўнік Мазырскай акругі31. Паспяхова ішла праца над слоўнікам Калінінскай акругі32 Праводзілася збіранне лексікі ва ўсходніх паветах тагачаснай Гомельскай губерні РСФСР (цяпер заходнія раёны Бранскай вобласці) для складання рэгія27 Інстытут беларускай культуры. Мінск, 1926. 28 П. А. Б у з у к, Я. I. М а ц ю к е в і ч, П. Я. Ю р г е л е в i ч. Інструкцыя для збірання беларускіх народных тэрмінаў па анатоміі жывёл. «Наш край», 1926, № 1 (4); С. Н е к р а ш э в і ч, П. Б у з у к. Праграма для збірання асаблівасцей беларускіх гаворак i гаворак, пераходных да суседніх моў. Мінск, 1927 i інш. 29 M. I. К а с п я p о в i ч. Віцебскі краёвы слоўнік. Віцебск, 1927. 30 M. Ш а т э р н і к. Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны. Мінск, 1929. 31 Слоўнік, складзены A. Крукоўскім, страчан у час мінулай вайны (экземпляр рукапісу слоўніка захоўваўся ў праф. Ц. П. Ломцева). 32 I. К, Б я л ь к e в i ч. Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны. Мінск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 353  ▶