нальнага слоўніка адзначанай зоны паводле праграмы i прынцыгіаў Слоўнікавай камісіі33. Вялікі слоўнік беларускай мовы i яго шматлікія краёвыя «спадарожнікі», якія меркавалася мець пры поўнай рэалізацыі праграмы Слоўнікавай камісіі, былі б фундаментальнай сістэмай лексікаграфічных прац значнай практычнай i навуковай вартасці. Слоўнікавы склад беларускай нацыянальнай мовы ў яе тагачасным стане атрымаў бы ў іх дастаткова поўнае адлюстраванне i апісанне. Зусім натуральна, што адзначаная праграма слоўнікавай працы знайшла падтрымку ў шырокіх грамадскіх i навуковых колах. Яшчэ болын шырокае i дэталёвае вывучэнне тэрытарыяльных дыялектных адрозненняў у галіне лексікі беларускай мовы ў перспектыве было вызначана планам спецыяльных лінгвагеаграфічных даследаванняў П. A. Бузука 34. Карты лексічных ландшафтаў Беларусі разам з сінтаксічнымі картамі павінны былі скласці другую частку яго вядомай працы па лінгвагеаграфіі Беларусі35. Такім чынам, у дадатак да звестак аб рэгіянальнай (краёвай) лексічнай спецыфіцы беларускай дыялектнай мовы намячалася атрымаць даныя аб геаграфіі паасобных слоў i аб лексічных ізаглосных межах на тэрыторьи рэспублікі. Вялікія i складаныя задачы былі пастаўлены перад беларускай дыялектнай лексікаграфіяй у пачатку яе самастойнага развіцця. Гэтыя задачы меліся на ўвазе i пры вызначэнні перспектыў, a таксама пры распрацоўцы канкрэтных планаў вывучэння дыялектнай лексікі ў пасляваенны перыяд36. I галоўная мэта, якой падпарадкавана зараз уся лексікаграфічная праца ў галіне беларускай дыялектнай мовы,— гэта, з аднаго боку, як мага болын поўная i дакладная рэгістрацыя яе традыцыйных рэгіянальных слоў з дэталёвым апісаннем іх семантыкі i, з другога боку, выяўленне арэалу ўжывання кожнага 33 П. А. Р а с т о р г у е в. Словарь народных говоров западной Брянщины. Минск, 1973. 34 Я. Р а м ан о в іч i А. Ю р э в i ч. П. А. Бузук. Мінск, 1969, стар. 41. 35 П. А. Бу з у к. Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі, ч. 1. Фанетыка i марфалогія, вып. 1. Мінск, 1928. 35 М. В. Б i р ы л а. Да пытання аб тыпе i прынцыпах укладання беларускіх абласных слоўнікаў. Працы Інстытута мовазнаўства АН БССР, вып. V. Мінск
6 👁