рэспубліцы складваліся ўжо новыя погляды на заданы нацыяйальнай беларускай лексікаграфіі ў яе розных галінах i новыя шырокія планы лексікаграфічнай працы. Д ы я л е к т а г р а ф і ч ны этап. Пачатак уласна дыялектаграфічнага этапа фарміравання беларускай дыялектнай лексікаграфіі, г.зн. станаўленне яе як асобнай галіны беларускай дыялектаграфіі, — гэта пачатак рэалізацыі праграмы па складанню слоўнікаў беларускай мовы, якая была распрацавана Слоўнікавай камісіяй Інстытута беларускай культуры ў 20-я гады. Але першым вестуном яго трэба лічыць, безумоўна, Уладзіміра Мікалаевіча Дабравольскага (1856—1920), выдатнага даследчыка традыцыйнай народнай культуры Смаленшчыны. Пачынаў У. Дабравольскі рэгістрацыю лексікі на Смаленшчыне ў 80-я гады ў адпаведнасці з рэкамендацыямі тагачасных навуковых устаноў i таварыстваў у Pacii (y прыватнасці, Акадэміі навук) i для рэалізацыі іх задум. Аднак вывучэнне Смаленшчыны прывяло яго да думкі аб неабходнасці поўнага апісання традыцыйнай культуры i мовы гэтай этна-дыялектнай зоны ва ўсёй сукупнасці здабыткаў, а не толькі адрозненняў24. I створаны ім досыць вялікі слоўнік Смаленшчыны з'яўляецца адносна поўным зборам слоў, уласцівых гаворкам цэнтральнай часткі адпаведыай зоны (пераважна наваколле Смаленска) 25. Падобны навуковы падыход да вывучэння лексікі беларускай мовы быў фактычна метадалагічнай асновай цікавай i вельмі значнай па задуме лексікаграфічнай праграмы Слоўнікавай камісіі Інстытута беларускай культуры. Гэта праграма, распрацавайая С. Некрашэвічам, пачала ажыццяўляцца ў 1925 г.26 Спецыяльна вывучыўшы вопыт рускай, украінскай i польскай лексікаграфіі, Слоўнікавая камісія вызначыла два асноўныя напрамкі збіральніцкай i ўласна лексікаграфічнай працы ў галіне слоўніка жывой беларускай мовы. Гэта ства24 В. К. Б а н д а р ч ы к. Псторыя беларускай этнаграфіі, стар. 186. 25 В. Н. Д о б р о в о л ь с к и й. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914. Паводле класіфікацыі Л. В. Шчэрбы гэты слоўнік можна аднесці да тылу акадэмічных, таму што ён з'яўляецца зборам слоў, якія ўтвараюць сістэму (у прыватнасці, дыялектную). 26 C. Н е к р а ш э в і ч. Да пытання аб укладанні слоўніка жывой беларускай мовы. «Полымя
Дадатковыя словы
зяўляецца
3 👁