З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
лоўнЫм чынам на выяўленне i тлумачэнне асаблівасцей структуры беларускай мовы. У 1897 г. была апублікавана вядомая «Праграма», складзеная Я. Карскім 19 20. Яна арыентавала даследчыкаў на вывучэнне асаблівасцей беларускай дыялектнай мовы, у тым ліку i на збіранне спецыфічнай беларускай лексікі. Я. Карскі рэкамендаваў запісваць у першую чаргу словы, якія адсутнічалі ў слоўніку I. Насовіча. У розных месцах беларускай дыялектнай зоны, а таксама ў пераходных міжмоўных зонах карэспандэнтамі Я. Карскага былі сабраны цікавыя матэрыялы 2°. Нямала падарожнічаў па Беларусі i нямала сабраў звестак аб асаблівасцях беларускай народнай мовы i сам Я. Карскі. Ен збіраўся завяршыць сваё агульнавядомае фундаментальнае даследаванне i апісанне структуры беларускай мовы вялікім зборам яе лексікі ў дзвюх частках: слоўнік жывой (дыялектнай) беларускай мовы i слоўнік старабеларускай мовы21. Найбольш значныя апісанні асаблівасцей беларускай мовы асобных рэгіёнаў паводле «Праграмы» Я. Карскага (у тым ліку i лексічных асаблівасцей) былі зроблены A. Сержпутоўскім i I. Сербавым 22. Этна-лінгвістычны этап у фарміраванні беларускай дыялектнай лексікаграфіі, як i этнаграфічны, не атрымаў свайго завяршэння. План Я. Карскага застаўся, на жаль, не здзейсненым. Праўда, i ў 20-я гады Я. Карскі заклікаў яшчэ беларускіх моваведаў i грамадскасць да стварэння поўнага слоўніка беларускай мовы, які ўключаў бы ўсе слоўныя багацці, якімі валодае беларускі народ23. Але ў гэты час у асяроддзі беларускіх лінгвістаў у 19 E. Ф. К а р с к и й. Программа для собирания особенностей белорусского наречия. СПб, 1897; выд. 2-е. Пг., 1916. 20 Материалы для изучения белорусских говоров, вып. 1—5. СПб, 1897, 1898, 1900, 1903, 1907; Материалы для изучения северномалорусских говоров, а также переходных от белорусских к малорусским, вып. I—II. СПб, 1898, 1903. 21 В. И. Б о р к о в с к и й. Исследования Е. Ф. Карского по белорусскому языку. У кн.: Е. Ф. К а р с к и й. Белорусы, вып. 1. М., 1955, стар. 467. 22 А. К. С е р ж п у т о в с к и й. Грамматический очерк белорусского наречия д. Чудин Слуцкого уезда Минской губернии. СПб, 1911; И. А. Се р б о в. Белорусы-сакуны. СПб, 1915. 23 Я. К а р с к i. Што яшчэ трэба зрабіць у справе беларускай мовы i літаратуры. «Беларусь», 1920, № 146; я г о ж. Очерк научной разработки русского языка в границах СССР. «Сб. ОРЯС», 1926, М CI
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 353  ▶