З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
Сваім выдатным лексікаграфічным творам I. Насовіч не толькі ўзняў беларускую лексікаграфію на новы болын высокі ўзровень па яе навуковай i грамадскай значнасці. Яго слоўнік вызначыў характар i асноўныя напрамкі наступнай лексікаграфічнай працы ў галіне жывой беларускай мовы. Пасля выхаду ў свет слоўніка I. Насовіча i ў самай непасрэднай сувязі з ім пачынае фактычна зараджацца беларуская дыялектная (рэгіянальная) лексікаграфія. Першапачаткова рэгіднальныя беларускія лексікаграфічныя працы мелі характар невялікіх дадаткаў да слоўніка I. Насовіча, якія змяшчалі адсутныя ў ім словы з тых ці іншых беларускіх гаворак або спецыяльную тэрміналогію некаторых традыцыйных заняткаў беларусаў. Стваралі іх на аснове непасрэднага даследавання мясцовых адметнасцей гаворак у лексіцы i на аснове вывучэння лексікі фальклорна-этнаграфічных запісаў. Такімі з'яўляюцца, напрыклад, лексічныя матэрыялы 3. Радчанкі, У. Дабравольскага, C. Малевіча i асабліва M. Hiкіфароўскага, E. Раманава i самога I. Насовіча 17. Вывучаюцца таксама i асаблівасці слоўніка жаргонаў некаторых адасобленых сацыяльных труп у складзе сельскага i гарадскога насельніцтва тагачаснай Белаpyci18. У канцы XIX — пачатку XX ст. фундаментальнае апг санне i тлумачэнне гукаў i форм беларускай мовы ажыццяўляе Яфім Фёдаравіч Карскі (1861 —1931). Даследаванне беларускай мовы паступова ператвараецца ў самастойную галіну ўсходнеславянскага мовазнаўства. Намаганні даследчыкаў былі накіраваны ў гэты час га17 3. Р а д ч е н к о. Гомельские народные песни. СПб, 1888; B. Н. Д о б р о в о л ь с к и й. Смоленский этнографический сборник, ч. IV. «Записки имп. Рус. географ, об-ва по отд. этногр.», т. 27, 1903; C. М а л е в и ч. Белорусские народные песни. СПб, 1907; И. И. Н осов и ч. Дополнение к белорусскому словарю. СПб, 1881; аб матэрыялах М. Нікіфароўскага гл.: И. Ф. Г у л ицк ий. История белорусской лексикографии XIX — начала XX вв., стар. 17; матэрыялы Е. Раманава па лексіцы беларускіх гаворак загінулі ў рукапісе. Гл.: В. К. Б а н д а р ч ы к. Еўдакім Раманавіч Раманаў. Мінск, 1961, стар. 163—164. 18 E. Р о м а н о в. Катрушницкий лемезень. СПб, 1901; яго ж. Очерк быта нищих Могилевской губернии и их условный язык. М., 1891; Ф. С ц е п у р а. Русско-нищенский словарь, составленный из разговора нищих Слуцкого уезда Минской губернии местечка Семе' жова. СПб, 1881 i інш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
3 👁
 ◀  / 353  ▶