сова са збіраннем фальклорных твораў. ён з'яўляўся адным з найбольш актыўных карэспандэнтаў Другога аддзялення Акадэміі навук у Маскве, куды даслаў вялікія i разнастайныя матэрыялы па вуснай народнай творчасці, значныя падборкі мясцовых беларускіх слоў i4. Але ў 50-я гады ён «па асабістаму жаданню», як потым адзначыла Аддзяленне, старанна збіраў беларускую лексіку для задуманай ім вялікай i арыгінальнай працы — слоўніка тагачаснай народнай беларускай мовы. I ўжо ў 1861 г. I. Насовіч свой славуты слоўнік у завершаным выглядзе прадставіў у Маскву ў Акадэмію навук. Аднак толькі праз 10 год гэты вялікі лексікаграфічны твор (каля 30 тысяч слоў) ca значнымі скарачэннямі быў, нарэшце, надрукаван 15. Фундаментальная лексікаграфічная праца I. Насовіча з'яўляецца фактычна першым грунтоўным слоўнікам беларускай нацыянальнай мовы. Таму I. Насовіч лічыцца заснавальнікам беларускай нацыянальнай лексікаграфіі. Праўда, у слоўніку I. Насовіча сабраны словы толькі беларускай дыялектнай мовы. Але ў той час дыялектная мова была яшчэ асноўнай разнавіднасцю беларускай нацыянальнай мовы ў цэлым. Літаратурная мова тады толькі пачынала фарміравацца. 3 пункту погляду лексічных норм сучаснай агульнанароднай літаратурнай мовы i адпаведных асаблівасцей дыялектнай слоўнік I. Насовіча вызначаецца прыкметнай рэгіянальнасцю. Пераважае ў ім паўночна-ўсходняя беларуская дыялектная лексіка. Гэта трэба тлумачыць, відаць, галоўным чынам болынай асабістай дасведчанасцю складальніка ў галіне слоўнікавага складу гаворак паўночнага ўсходу Беларусь Аднак нельга не ўлічваць таксама i тое, што паўночна-ўсходняя дыялектная зона ў тыя часы лічылася, як вядома, найбольш паказальнай i характарыстычнай у адносінах этна-моўных асаблівасцей беларусаў 16. 14 В. К. Б a н д a p ч ы к. Гісторыя беларускай этнаграфіі. Мінск, 1964, стар. 109—112. 15 И. И. H о с о в и ч. Словарь белорусского наречия. СПб, 1870. 16 У адпаведнасці з класіфікацыяй Л. В. Шчэрбы слоўнік I. Насовіча трэба лічыць «акадэмічным» i ў некаторым сэнсе «нарматыўным», таму што ў яго аспове, бясспрэчна, ляжыць «адзіная (рэальная) моўная свядомасць пэўнага чалавечага калектыву ў пэўны момант часу». Л. В. Щ ер б а. Там жа
Дадатковыя словы
зяўляецца, зяўляўся
3 👁