З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
АНІЧАГЕ'НЕЧКІ узмацн. Нічагуткі. Соўсім не прызноўся, анічагенечкі. АНІЧАГУ'СЕНЬКІ узмацн. Нічагуткі. Не панімае ж анічагусенькі, a ўмешиецца навек. АНІЧОТАЧКА узмацн. Нічагуткі. Усе кажуць npa етае, адна я не ведаю анічогачка. АНІЯ'К узмацн. Ніяк, зусім. Нема картопляў пат карчэм аніяк. АСО'БЕННА. Асобна. Не ведаю, ці мне ŭ сенакос будуць даваць асобенна? Старыя асобенна жывуць. АТМА'ЛКУ. 3 маленства, з малых год. Ена ж атмалку такая проціўная [упартая]. Мы ўжэ атмалку тавар пасьцілі. АТРА'З. Адразу. От ты екі, ак сказоў, так атраз i вупалні. АТРА'ЗАЧКУ узмацн. Адразу. Дочулася, дак атразачку ŭ прышла. ATTA'K. Так. Я пазірэю аттак, бачу, што гавораць, да не чую што. ATTA'M. Там. Сыіічкі аттам на прыпечку леяць [ляжаць]. ATTO'. Тады. От ак атто даўно езьдзіла ў Калёнькаічы, дак болей i не була ў етум годзі. АТТУ'Т. Тут. A дзед i каа: «Аттут трэба сеяць грэчку». АЦЕ'ТА. Нядаўна. Я ж ак устоў да паехаў, дак ацета толькі прышоў. От ацета дзьве парныя ночы булі. АЦЕ'ТАК. Так. Да i ўночы машыны ацетак рэвуць i рэвуць. АЦЕ'ТТАКА. Тут. Зімою ацеттака ля калодзезя так страшка. АЦЕ'ТУЛЬКІ. Столькі. Ета ж у мене навек ацетулькі работы. АЦЬЦЮДЫ'. Сюды. Еты хлопец i работаў бы на той рабоці, каб ацьцюды не тазвалі. Ацьцюды на дзеці прышла. БАГАЧЭ'ННА. Вельмі многа. У Map'i своіх грошэй багачэнна було. БАСЕКА'. Басанож. Не бегай басека, ба памерзнуць ногі. БЕ'ЖАЧКАМ узмацн. Бягом. Ен ас каты, дак ена бежачкам за мед
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

attak, attam, mapi, ўмешйецца
0 👁
 ◀  / 353  ▶