З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
E. Ф. Дуброўская ПРЫСЛОЎІ S ГАВОРЦЫ ВЁСКІ ВЯЛІКІЯ АЎЦЮКІ Гаворка вёскі Вялікія Аўцюкі1 мае рысы ўсходнепалескіх гаворак беларускай мовы. Аднак ненаціскны вакалізм i даўжыня галосных няверхняга пад'ёму ў першым складзе перад націскнымі і(ы), у вылучаюць аўцюкоўскую гаворку (па назве вёсак Вялікія i Малыя Аўцюкі, якія маюць аднолькавыя фанетычныя асаблівасці) сярод іншых палескіх гаворак2. АБЕЗА'ЦЕЛНА. Абавязкова. Не забудзь абезацелна npa еты запрос. АДА'ЛЕ. Потым. Ены ак пабегуць у водзін вуглік, авале ў другі. АДА'ЛЕЙ. Потым. Ена доўга бу злая була, авалей узела да разгневалася [перастала злавацца]. АД ДУШЫ'. 1. Старанна. От папаробыі сёньні, ад души. 2. Удосталь. Чаго ськібкі цегаеця? Панаедаліся ж ад души! АДНА'КАВА. Аднолькава. А мне здэцца, што ўсім аднакава даюць. АЗЗА'ДУ. Ззаду. Вёзьлі нешта падапертае аззаду жэрткаю, мо шуму [памятую салому] ці што так. АНІГА'ДКІ. Без клапот. Жызе сабе за маткаю анігадкі. АНІКО'ЛІ. Ніколі. Неўжэ то буўшы мужчынаю да аніколі не зупіць?! 1 Вёска Вялікія Аўцюкі ўваходзіць у Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці. 2 Гл.: А. A. К р ы в і ц к і. Фанетычныя асаблівасці адной з гаворак поўдня Беларусі. Працы Інстытута мовазнаўства АН БССР, вып. VI. Мінск, 1959; H. T. Во й т о в и ч. К вопросу о путях развития аканья в восточнославянских языках. Общеславянский лингвистический атлас. М., 1972; я е ж. Доўгія галосныя ў беларускіх гаворках. «Беларуская лінгвістыка», вып. 4. Мінск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адале, адалей, падёму
0 👁
 ◀  / 353  ▶