ЕЗ м. Перагародка з тоўстых калоў, забітых у дно ракі i пераплеценых веццем, з праходамі для рыбы, у якія ставіліся рыбалоўныя снасці. (Слова захавалася як назва ўрочышча на p. Тураўлянцы, дзе засталіся адзнакі былогаеза).
ЖАК м, P жака. Конусападобная сетка на абручах з двума горламі i двума крыламі для лоўлі ўсякай рыбы ў невялікіх рэках i канавах.
ЗАЕ'ЗЬНІК м. Невялікі азёрны невад, які закідваюць з лодкі i выцягваюць на бераг два чалавекі.
ЗАКАБА'ІНА ж. Невялікі, звычайна вузкі заліў у возеры. Паставіў мярэжы ў тэй закабаіні.
ЗАПА'С м. Рыбалоўныя прылады, снасці. Hi лаўлю цяпер рыбы, запасу ніякага німа.
ЗАПА'СІНА ж. Адна якая-н. рыбалоўная прылада.
ЗАПРЫТЫ'ЧЫЦЦА зак. Запрытычыць сваю лодку.
ЗАПРЫТЬГЧЫЦЬ зак. Прывязаць лодку за прытыку, увагнаную ў дно вадаёма. Запрытыч лотку, ато вал будзіць несьці.
ЗАТО'ХНУЦЦА зак. Задыхнуцца, затхнуцца пад лёдам (пра рыбу). Зіма бъла халодная, сьнегу многа — вот рыба i затохлася.
ЗАТУ'ЛА ж. Доўгі скураны рыбацкі фартух. Надзень затулу, ато змокніш увесь.
ЗАХО'ДНІК м. 1. Невялікі азёрны невад, якім ловяць рыбу два чалавекі, ідучы ўород. 2. Toe, што i заезнік.
ЗВУ'ДЗІЦЬ зак. Патраціць, расходаваць у час вуджэння. Звудзіў усіх чарвей.
ЗО'РКА прысл. Ясна, светла, сонечна. Сягоння дужа зорка, рыба ні клюець, баіцца.
IKPA'HKA ж. Самка рыбы ў перыяд нерасту. Злавіў шчуку. Ікранка. Ікра аш ліецца.
КАБЫ'ЛА ж. Выструганая палка, да канцоў якой прывязваюцца цяцівы заезніка (заходніка) i выезд (служыць таксама для выпрамлення палатна сеткі пры вынягванні яе на бераг).
КАБЬІ'ЛКА ж. Невялікая кабыла; тое, што i кабыла.
КАЗА'1 ж. Невялікая рыба тыпу ўюна, якая жыве ў іле (назву атрымала, відаць, з-за двух вырастаў-рожак на ніжняй губе).
КАЗА'2 ж. Драцяная сетка ў форме чарпака, якая ўстанаўліваецца на носе лодкі для раскладвання агню, калі едуць лучыць рыбу
Дадатковыя словы
ikpahka, заезьнік, закабаіна, запасіна, запрытычыцца, затохнуцца, затула, звудзіць, кабьілка, ўброд
26 👁