З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
БАУТУ'Н м. Доўгая выструганая палка з тоўстым наканечнікам, якой заганяюць рыбу ў сетку. БІРАСЫДЯ'НКІ мн. Паплаўкі ca скручанай у трубачку бяросты, якія надзяваюцца на верхнюю цеціву для падтрымлівання сеткі на вадзе. БІЦЬ незак. Глушыць (рыбу), удараючы кукай або пабаешкай па лёдзе. БУЗА' ж. Рачны, азёрны іл. У бузе ліноў многамнога. ВАЛ м. Хвалі на возеры, рацэ. У вал рыба добра клюець. ВО'БЛЩА ж. Плотка звычайная. Б а л ъ ш ым в а л ам н а б і л а в о б л і цы п о ў ны б е р а х. ВО'КА н. Прасвет, адтуліна паміж спляценнем Hiтак у сетцы. Р а т к а в а т а я мя р э ж ъ н а — в о ны б а л ь ш ы і. ВУ'ДА ж. 1. Вуда. 2. Лёска. Зьвіў вуду с конскіх валасоў. ВУДАУё н. Вудзільна. Выразаў арэхавая вудаўё. ВЫТАРКА ж. Паглыбленне, яма з вадой на месцы выгаралага торфу, дзе можа вадзіцда рыба. У выгарцы рыба ёсь, мусіць, вясной у разводзьдзя зайшла. ВЬГІЗД м. Адна з дзвюх доўгіх вяровак, якімі падцягваюць заезнік к берагу. Далёка закінуў заезьнік, ні хапіла выізда да берага. ВЫЛІВА'ШКА ж. Шуфлік, чарпак з кароткай ручкай для вылівання вады з лодкі. ГАНО'К м, P ганка. Невялікі плыт, прыстасаваны для вуджэння рыбы на глыбіні. ГЛІНЯ'НКІ мн. Гліняныя трубачкі, якія надзяваюцца на ніжнюю цеціву для пагружэння сеткі ў ваду i надання ёй вертыкальнага становішча. ГЛУШЬГЦЬ незак. Toe, што i біць. ГО'РЛА н. Лейкападобная сетачка, якая ўшываецца звужаным канцом унутр мярэжы, жака, наратка i служыць для затрымлівання ў іх рыбы. ГУСЦЁРКА ж. Рыба сямейства карпавых, падобная на ляшча. 3 гусьцёркі ні наедак, многа касьцей. ГУСЬЦІРА' ж. зборн. Гусцёркі. Гусьціра нарастуіць. ДО'ШЧАЧКА ж. Гладка выструганая драўляная пласцінка, пры дапамозе якой зацягваюць вузлы пры вязанні сеткі. ДУГА' ж. Паўабруч, да якога прымацоўваецца пярэдні край сеткі ў мярэжы, саку, жаку, наратку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баутун, бірасыдянкі, воблща, вока, вылівашка, ганок, глінянкі, горла, дошчачка
3 👁
 ◀  / 353  ▶