КАЗЁЛ м. Травяны конік як нажыўка на язя, галаўня, КАЛАСАВГК м. Лешч, які нерастуе ў час каласавання жыта. КАЛЕ'КА ж. Мянтуз. Калекі на жаб бяруцца. КАЛО'ЦЬ незак. Забіваць (рыбу) васцямі. KAPA'HKA ж. Самаробны паплавок (для вуды, сеткі) з тоўстай сасновай кары. Як каранка патоніць — цягні, значыць, рыбіна ўзілася. КАРА'СЬ м. Звычайны i серабрысты карась. КАРМА' ж. Сярэдняя частка невада ў выглядзе доўгага вузкага мяшка, куды пападае рыба пры лоўлі; куль. От патчапілі рыпкіt поўная карма набілася. КА'РПА м. Карп. КРАСА'УКА ж. Чырванапёрка. Красаўка пірад дажджом добра бярэцца. КРУКК мн. Драўляныя пласцінкі з загнутымі ўверх канцамі, да якіх прымацоўваюцца дно i барты лодкі. КРЫТА ж. Прылада для лоўлі рыбы ў неглыбокіх зарослых месцах, якая складаецца з двух рухомых палазоў i шаста, абцягнутых сеткай. Ловяць крыгай трое: двое цягнуць за палазы, трэці прыдіскае шост да дна. КРЬІЖО'УКА ж. Прылада для лоўлі рыбы з берага: квадратная сетка ( І мХІ м), прымацаваная да канцоў дзвюх дуг, звязаных крыж-накрыж i рухома злучаных з доўгай ручкай. КРЫЛО' н. Кожная з дзвюх частак сеткі, размешчаных па баках кармы. КРЭУ м. Пласт густа пераплеценых карнявішчаў чароту, aipy, мячэўніку i іншых водных раслін, які плавае на паверхні вады. Пат крэвам балыйыі красаўкі ходзюць. КУТА ж. Вялікі драўляны малаток, якім глушаць рыбу над лёдам. КУЛЕК м. 1. Задняя, аддзеленая горлам частка мярэжы, жака, наратка, куды пападае рыба. 2. Кожная з дзвюх частак мярэжы, злучаных стрэлкай. Асадзіў адзін кулёк. КУРМЕ'ЛЬ м. Пячкур. КУСТ м. Куча галля, ядлоўцу, накіданага ў возера i змацаванага рэдка забітымі колікамі. Робяцца кусты як месцы збору i сховішча рыбы, дзе яе лягчэй злавіць, аб~ лажыўшы сеткай. Набіў кустоў na ўсяму берагу
Дадатковыя словы
kapahka, калека, калоць, карпа, красаука, крьіжоука, курмель
2 👁