рускай пісьменнаёці, a таксама митэрьіялаў па беларускай этнаграфіі i фалькларыстыды. Пасля смерці I. Грыгаровіча ажыццявіць справу, якую пачаў ён, было даручана кандыдату Маскоўскага універсітэта Станіславу ІІаўлавічу Мікуцкаму (1815— 1890). C. Мікуцкі тры гады падарожнічаў па Беларусі, працаваў у бібліятэках i архівах, устанавіў асабістыя сувязі з мясцовымі даследчыкамі. Некалькі яго навуковых справаздач i некаторыя сабраныя лексічныя матэрыялы былі агіублікаваны ll. Ім задуман быў даведачны зборнік беларускай лексікі з жывой народнай мовы паводле матэрыялаў з фальклорных, этнаграфічных i непасрэдна гутарковых крыніц. Але нічога больш значнага за артыкулы па лексіцы беларускай мовы ён не апублікаваў. Розныя лексічныя даведнічкі, слоўнічкі-дадаткі да фальклорных i этнаграфічных зборнікаў, індэксы беларускіх слоў i іншыя службовыя лексікаграфічныя pacпрацоўкі, неабходныя ў апісаннях i даследаваннях матэрыяльнай i духоўнай культуры беларускага народа, paбілі i ў другой палавіне XIX ст. Падобныя тлумачальныя лексічныя дадаткі ёсць, напрыклад, у публікацыях A. Кіркора, П. Гільтэбрандта, П. Бяссонава, A. Дэмбаведкага, Д. Булгакаўскага, M. Доўнара-Запольскага, П. Шэйна, M. Нікіфароўскага i многіх іншых 12. Але най11 С. П. М и к у ц к и й. Белорусские слова. «Известия ими. АН по ОРЯС», т. 2, 1853; я го ж: Областные слова белорусских старцев. Там жа; Третий отчет о путешествии кандидата С. П. Микуцкого, 1854. Там жа, т. 3, вып. 5, 1854. (У гэтым жа перыядычным выданni ў наступныя гады былі змешчаны пятая, шостая i сёмая яго справаздачы аб працы ў Беларусі). 12 А. К ир кор. Этнографический взгляд на Виленскую губернию. «Этнографический сборник», вып. II. СПб, 1858; П. Г и л ь т е б р а н д т. Сборник памятников народного творчества в Северо-Западном крае, вып. I. Вильна, 1866; П. Б е с с о н о в. Белорусские песни с подробными объяснениями их творчества и языка. М., 1871; Опыт описания Могилевской губернии. Сост. по программе и под ред. А. С. Дембовецкого, кн. 1. Могилев, 1882; Д. Г. Б у л г а к о в ский. Пинчуки. Этнографический сборник. «Зап. имп. Рус. географ, об-ва по отд. этногр.», т. 13, вып. 3, 1890; М. В. Д о в н а р-3 а польс к и й. Белорусское Полесье. Сборник этнографических материалов, вып. 1. Песни пинчуков. Киев, 1895; П. В. Шейн. Белорусские песни. СПб, 1874; Н. Я. Н и к и ф ор овский. Очерки Витебской Белоруссии, вып. 1. М., 1892; вып. 2. М., 1892; я г о ж. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности. Витебск
Дадатковыя словы
мйтэрьіялаў
4 👁