З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
й гады П. Шпілеўскі рыхтаваў як быццам слоўнік беларускай мовы ў перапрацаваным i дапоўненым выглядзе да выдання разам з іншымі сваімі матэрыяламі i даследаваннямі. Але такой публікацыі яму ажыццявідь не ўдалося 8. Рэалізаваць думку аб складанні асобных даведачных слоўнікаў па лексіцы гаворак украінскай i беларускай дыялектных зон з уключэннем яшчэ ў дадатак гістарычнай лексікі маскоўскім вучоным самім было, зразумела, цяжка. Грунтоўны i дакладны даведнік можна было скласці пры наяўнасці не толькі матэрыялаў. Патрэбна было таксама добра ведаць жывыя мовы ўкраінскага i беларускага народаў i іх старажытнае пісьменства. У сувязі з гэтым скласці асобны даведачны каталог беларускай лексікі вучоныя Акадэміі навук даручылі археографу, вядомаму тады знаўцу старой беларускай пісьменнасці i ўраджэнцу Беларусі Івану Іванавічу Грыгаровічу (1795—1852). Яго ведалi як складальніка індэкса незразумелых слоў да падрыхтаванага ім у 20-я гады зборніка гістарычных дакументаў на старабеларускай пісьмовай мове. I. Грыгаровіч распачаў працу над агульным слоўнікам старабеларускай пісьмовай i сучаснай яму беларускай дыялектнай мовы. Па завяршэнні гэта быў бы, відаць, досыць поўны i універсальны зборнік лексікі ў першую чаргу гісторыка-этнаграфічнага прызначэння 9. Але I. Грыгаровіч змог укласці, на жаль, толькі словы на літары А—В 10. Вучоныя Акадэміі навук вельмі прыхільна ставіліся да яго прынцыпаў укладання слоўніка, таму што яны адпавядалі іх меркаванням аб задачах падобнага даведніка: ён павінен быў дапамагчы ў першую чаргу раскрыццю сэнсу помнікаў старабела8 Пра гэта ён паведамляў у прадмове да сваёй публікацыі аб ваўкалаках. Гл.: Г. К і с я л ё ў. «Я жыў з імі, я рос сярод іх...» «Полымя», 1974, № 3, стар. 222. 9 Інакш «слоўнік-даведнік» паводле класіфікадыі Л. B. Шчэрбы. Словы, сабраныя ў такіх слоўніках, «могуць належаць розным калектывам, розным эпохам i зусім не ўтвараюць якой-небудзь ciстэмы». Л. В. Щ e p б а. Опыт общей теории лексикографии. «Известия ОЛЯ АН СССР», № 3, 1940, стар. 90. 10 М. Ул а шч ы к. Літаратурная спадчына Івана Грыгаровіча. «Літаратура i мастацтва», 2 красавіка 1960 г.; H. В а т а ц ы. Ці друкаваўся «Слоўнік...» I. Грыгаровіча? «Літаратура i мастацтва», 28 кастрычніка 1969 г.; Н. Н. У л а щ и к. Очерки по археологии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 353  ▶