ма, толькі першая частка праекта А. X. Вастокава. Матэрыялы па дыялектных зонах беларускай i ўкраінскай моў заставаліся ў большасці здабыткам рукапісных apхіваў тагачасных навуковых арганізацый i вучоных6. Да ліку першых актыўных збіральнікаў лексікі жывой беларускай мовы, якія былі цесна звязаны з маскоўскім цэнтрам, належалі I. Насовіч, C. Мікудкі i інш. Але асабліва цікавай i арыгінальнай была ў той час слоўнікавая праца Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага (1823— 1861). За сваё непрадяглае жыддё ён шмат зрабіў у галіне этнаграфіі i фалькларыстыкі Беларусі. Вядомы быў ён таксама ў свой час як публіцыст i пісьменнік. У гісторыі ж нашага мовазнаўства ён лічыцда аўтарам першай спробы граматыкі i слоўніка жывой беларускай мовы. Гэта сціплая па аб'ёму i простая па зместу прада. Яе, напэўна, трэба лічыць толькі накідам вялікай навуковай задумы маладога даследчыка, а не завершаным творам. П. Шпілеўскі даслаў адзначаную праду ў Акадэмію навук з мэтай атрымадь адабрэнне i падтрымку ад вучоных для далейшых збіральніцкіх i даследчых заняткаў у гэтым напрамку. Цэнтральная частка працы П. Шпілеўскага — слоўнік з'яўляецда алфавітнай падборкай беларускіх слоў (y колькасді звыш дзвюх тысяч), якія тлумачацца блізкімі або тоеснымі словамі рускай мовы. Але гзты слоўнік вызначаецца вельмі цікавай адметнасдю. Асноўнае месда ў ім займаюдь не вузкія рэгіяналізмы, a словы, якія з'яўляюцда найбольш характэрнымі для гаворак усёй беларускай дыялектнай зоны i якія адначасова паказваюдь своеасаблівасдь іх у галіне слоўніка ў параўнанні з гаворкамі рускай i іншых славянскіх моў. У сувязі з гэтым слоўнік П. Шпілеўскага можна лічыдь нават першай спробай лексікаграфічнага даведніка па беларускай мове як асобнай i самастойнай лінгва-этнічнай з'яве7. Таму шкада, канечне, што дасланая прада П. Шпілеўскага не выклікала з адзначанага боку ўвагі маскоўскіх вучоных i не атрымала адпаведнай адэнкі. Праўда, у 6 Аб гэтых рукапісных матэрыялах піша ў сваім артикуле, змешчаным у гэтай кнізе, M. Ф. Гуліцкі. 7 Слоўнікавая камісія Інбелкульта называла слоўнік П. Шпілеўскага ў якасці адной з крыніц для складання свайго фундаментальнага слоўніка жывой беларускай мовы. Гл. у кн.: Інстытут беларускай культуры. Мінск, 1926, стар
Дадатковыя словы
абёму, зяве, зяўляецда, зяўляюцда
7 👁