З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
якое жыве, але яшчэ большую ў будучым», i заклікаў да яго складання. Аднак найболын значныя канкрэтныя дасягненні беларускай дыялектнай лексікаграфіі на этнаграфічным этапе яе станаўлення звязаны з арганізацыйнай дзейнасцю вучоных Маскоўскага універсітэта i Расійскай акадэміі навук. У 1811 г. пры Маскоўскім універсітэце было заснавана «Таварыства аматараў расійскай славеснасці». Гэта таварыства ў 1819 г. звярнулася да інтэлігенцыі Расійскай дзяржавы з вядомым заклікам «Аб карысці збірання правінцыяльных слоў». У друкаваным органе таварыства быў апублікаван рад невялікіх падборак слоў, дасланых з розных месц Pacii, у тым ліку i з Беларусі3. У 1845 г. з заклікам да збірання «абласных слоў» звярнулася Другое аддзяленне Расійскай акадэміі навук (Аддзяленне рускай мовы i славеснасці). У канды ж 40-х гадоў разаслаў па Pacii сваю вялікую праграму Этнаграфічны аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, які таксама арыентаваў на збіранне звестак аб мовах насельніцтва розных месц Pacii. Лексічныя матэрыялы, якія паступалі з дыялектных зон усходнеславянскіх моў, у Другім аддзяленні Акадзміі навук меркавалі падрыхтаваць да выдання ў выглядзе аднаго агульнага слоўніка «абласных слоў». Паводле плана А. X. Вастокава слоўнік павінен быў складацца з двух «аддзяленняў»: 1. «Словы, ужывальныя ў Паўночнай i Сярэдняй Pacii i Сібіры». 2. «Гаворкі маларуская i беларуская» (кожная з іх ca сваім алфавітам слоў) 4. Аднак укладальнікі слоўніка ў Аддзяленні хутка пераканаліся, што аб'яднаць разам спецыфічную лексіку велікарускіх дыялектаў i лексіку ўкраінскай i беларускай моў немагчыма i нельга. Сабраныя матэрыялы з дыялектных зон гэтых моў выразна сведчылі, што ўкраінскае i беларускае «наречия» патрабавалі, як зазначалі члены Аддзялення, «па аб'ёму i асаблівых уласцівасцях сваіх асобных слоўнікаў»5. Ажыццёўлена была, як вядо3 H. Ф. Г у л и ц к и й. История белорусской лексикографии XIX — начала XX вв. Автореф. канд. дисс. Минск, 1972, стар. 7. 4 Выдаць яго меркавалася пад назвай «Опыт словаря областных наречий». Л. И. Б а л а х о н о в а. История составления «Опыта областного великорусского словаря» и «Дополнения» к нему. У кн.: История русской диалектологии. М., 1961, стар. 103. 5 Там жа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднаць, абёму
6 👁
 ◀  / 353  ▶