З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
У Віленскім універсітэце былі распрацаваны досыць шырокія праграмы збірання матэрыялаў па гісторы i этнаграфіі народаў у першую чаргу заходняй часткі тагачаснай Pacii. У зваротах i інструкцыях увага збіральнікаў адпаведных звестак, дакументаў i вуснапаэтычных твораў звярталася i на неабходнасць вывучэння жывой мовы народа, рэгістрацыі мясцовых слоў* 1. На заклікі віленскіх вучоных адгукнуліся многія прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі з Беларусі, i ў першую чаргу студэнты універсітэта. Праўда, гэта рэгістрацыя мясцовых слоў не была выразна падпарадкавана нейкім канкрэтным лексікаграфічным задумам. Аднак у вучоных колах універсітэта i ў асяроддзі студэнцтва добра ўсведамлялася ў той час, трэба думаць, не толькі навуковая, але i грамадская патрэба ў слоўніках i іншых даведніках па мове беларускага народа. Не выпадкова адсюль была пададзена думка аб неабходнасці складання гістарычнага слоўніка мовы помнікаў старабеларускай пісьменнасці (праф. I. Лабойка). Добра вядомы таксама погляды рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў студэнтаў універсітэта на беларускі народ i яго мову i на задачы па яе вывучэнню i грамадскаму ўзвышэнню. 3 выхаванцаў Віленскага універсітэта асабліва вылучаецца як збіральнік лексікі жывой беларускай мовы Ян Чачот (1796—1846), вядомы беларускі паэт i фалькларыст пачатку XIX ст. Складзены ім слоўнічак спецыфічных беларускіх слоў — адносна невялікі збор лексікі (растлумачана каля 250 слоў). Але гэта ўжо, можна сказаць, спецыяльная лексікаграфічная праца. Аўтар кіраваўся пэўным лінгвістычным крытэрыем адбору слоў, ł апрацаваны яны ў слоўнічку з лексікаграфічнага боку больш дасканала i поўна, чым у звычайным лексічным каментарыі да тэкстаў2. Апрацоўка слова ў слоўнічку Я.Чачота была ўзорнай для наступных вядомых беларускіх лексікографаў. Я. Чачот быў таксама адным з тых, хто ўжо тады разумеў практычную неабходнасць у слоўніку беларускай мовы «не толькі для пакалення, * Dziennik Wilenski, t. IV, 1816; t. V, 1817. 2 Некаторыя беларускія ідыяматызмы (уласнаназвы). У кн,: Piosnki wiesniacze z-nad Niemna i Dzwiny, niektore przyslowia i idiotyzmy w mowie dowiano-krewicklej. Wilno, 1846. У кнізе ёсць таксама i звычайны перакладны індэкс беларускіх слоў (каля 200), якія ўжываюцца ў песнях i могуць быць незразумелыя для чытачоў (палякаў). 2 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 353  ▶