кіх вядомых i славутых этнографаў i фалькларыстаў: АДіркора, P. Зянькевіча, Я. Баршчэўскага, П. Баброўскага, П. Чубінскага, M. Дзмітрыева, П. Шэйна, П. Бяссонава, M. Нікіфароўскага, M. Янчука, M. Доўнара-Запольскага, A. Багдановіча, M. Федароўскага, I. Сербава, A. Сержпутоўскага, Ч. Пяткевіча, K- Машынскага i многіх іншых. Таму што яны, вывучаючы побыт, заняткі i традыцыйныя паняцці людзей розных этна-дыялектных частак Беларусі, занатоўваючы беларускія вусныя народный творы, рэгістравалі народныя панядці, уяўленні i вобразы ў мясцовым моўным «убранстве». Гэта каштоўныя здабыткі беларускай дыялектнай лексікаграфіі (як i дыялекталогіі ў цэлым), той багаты «пасаг», які яна атрымала ад сваіх «бацькоў» — беларускай этнаграфіі i фалькларыстыкі. Фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы мінулага з'яўляюцца, безумоўна, такой жа важнай крыніцай звестак пра народную лексіку, як i сучасная дыялектная мова. A ў некаторых выпадках, напэўна, адзінай. Рост цікавасді ў навуковых i грамадскіх колах Pacii ў першай палавіне XIX ст. да традыцыйнай культуры i побыту беларусаў, да гістарычных пісьмовых дакументаў i твораў на старабеларускай пісьмовай мове выклікаў неабходнасць спецыяльнага вывучэння i апісання асаблівасцей беларускай мовы, i перш за ўсё, зразумела, лексічных. Для дакладнага разумения гістарычных тэкстаў i запісаў фальклору патрэбны былі ў першую чаргу спецыяльныя даведнікі аб асаблівых гістарычных, а таксами агульнанародных i дыялектных словах жывой беларускай мовы. Такія просценькія даведнікі ў выглядзе каментарыяў, індэксаў слоў, падрадковых заўваг i ў іншых формах змяшчаліся першапачаткова як дадаткі да збораў i публікацый фальклорна-этнаграфічных i гістарычных матэрыялаў. Зразумела, што гэтага было мала. Пачынае адчувацца i паступова ўсведамляцца неабходнасць у грунтоўным агульным даведніку па гістарычнай i дыялектнай лексіцы беларускай мовы. Першыя захады па збіранню лексікі дыялектнай мовы i першыя спробы яе лексікаграфічнай апрацоўкі ў Pacii адносяцца да пачатку XIX ст. На Беларусі гэта праца пачала разгортвацца па ініцыятыве двух навуковых цэнтраў таго часу — Віленскага універсітэта i Маскоўскага разам з Расійскай акадэміяй навук
Дадатковыя словы
зяўляюцца
10 👁