З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
А. А. Крывіцкі ТРЫ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЫЯЛЕКТНАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ У гістарычным прадэсе фарміравання беларускай дыялектнай лексікаграфіі досыць выразна адрозніваюцца тры асноўныя этапы: этнаграфічны, этна-лінгвістычны i ўласна дыялектаграфічны. Кожны з іх вызначаецца галерным чынам асаблівымі мэтамі, якім падпарадкоўвалася праца ў галіне слоўніка народнай мовы. A ў сувязі з гэтым яны характарызуюцца i асаблівымі па зместу i па форме лексікаграфічнымі здабыткамі. Этапы фарміравання беларускай дыялектнай лексікаграфіі — гэта не гістарычная паслядоўнасць пэўных перыядаў у яе развіцці. Адзначаныя этапы адлюстроўваюць паступовасць яе станаўлення як асобнай галіны беларускай дыялектаграфіі, дынаміку ўзроўняў працы па рэгістрацыі i апісанню дыялектнай лексікі. Э т н а г р а ф і ч ны этап. Жывое слова народа — асноўны сродак увасаблення яго рознабаковага жыццёвага вопыту i здабыткаў духоўнай культуры. A таму разгортванне працы ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. па выяўленню, рэгістрацыі i даследаванню вуснапаэтычных твораў, а таксами традыцыйных уяўленняў i паняццяў беларускага народа пацягнула за сабой i рэгістрацыю лексікі беларускай дыялектнай мовы. Лічыць гэта палаткам дыялектнай лексікаграфіі, зразумела, нельга. Збіральнікі i даследчыкі традыцыйнай народнай творчасці i культуры ў сваіх працах, як правіла, не вылучалі яшчэ i не разглядалі народнае слова асобна, як моўную з'яву. Аднак хоць i не ў якасді заснавальнікаў тых ці іншых галІн беларускай дыялекталогіі, але з вялікай павагай называюць беларускія лінгвісты сваімі папярэднікамі на гэтай мовазнаўчай ніве піянераў беларусазнаўства 3. Даленгу-Хадакоўскага, I. Шыдлоўскага, шматлі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяву
10 👁
 ◀  / 353  ▶