ских слов» I. Насовіча, «Белорусские слова» С. Мікуцкага, «Словарь белорусского наречия» П. Шпілеўскага, «Белорусский словарь» С, Мядзведскага. Найменш звестак у друку захавалася пра слоўнік апошняга аўтара. «Белорусский словарь», складзены С. Мядзведскім з Талачыиа, налічвае 1658 слоўнікавых артыкулаў. Аирача агульных назваў, аўтар уключыў у рэестр уласныя імёны, геаграфічныя назвы, рад выклічнікаў i некаторыя аказіянальныя словы. Фразеалагічныя звароты выступаюць як слоўнікавыя артикулы з выразнымі этнаграфічнымі тлумачэннямі. Аўтар разумее, што беларускай мове ўласціва шматзначнасць слова i аманімія, i гэта знайшло адлюстраванне ў слоўніку. Кожнае слова мае націск. Перавага аддаецца апісальнаму спосабу тлумачэння, але часта філалагічнае апісанне набывае энцыклапедычны характар. Некаторыя словы тлумачацца адным ці йекалькімі рускімі адпаведнікамі, а назвы раслін, грыбоў дадахкова яшчэ i лацінскімі. Даволі часта выкарыстоўваецца i камбінаванае тлумачэнне — адпаведнік у спалучэнні з апісаннем. Граматычныя i стылістычныя паметы вельмі сціплыя, ставяцца эпізадычна. Слоўнік С. Мядзведскага невялікі памерам i не ўнёс у тагачасную лексікаграфічную практику якіх-небудзь істотных змен, удасканаленняў: ён найбольш каштоўны тым, што захоўвае народную лексіку Віцебшчыны. У гэтым артикуле коратка ахарактарызаваны рукапісныя матэрыялы для слоўніка беларускіх народных гаворак, якія захоўваюцца ў Ленінградзе. Апрача таго, значная колькасць іх знаходзіцца ў архівах i кнігасховішчах Масквы, Варшавы, Вільнюса, Мінска. Вялікая колькасць запісаў беларускай народнай лексікі, сабранай у мінулым i пачатку нашага стагоддзя, мае неаспрэчнае значэнне для выЬучэння гісторыі беларускай лексікаграфіі, для сучаснай лексікаграфічнай практыкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
38 👁