З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
назіраедца паступовы пераход да філалагічнага апісання, i за аб'ект тлумачэння бярэцца само слова. Апісанне становідца больш лаканічным, з мінімальнымі звесткамі, неабходнымі для разумения значэння слова, i яно найбольш адпавядае прызначэнню філалагічных слоўнікаў. У некаторых слоўнікавых артыкулах падаюцца даведкі, якія характарызуюць паходжанне слова, адлюстроўваюць яго генетычныя сувязі, семантычную гісторыю. Вытворныя словы, якія адрозніваюцца ад невытворных толькі прыналежнасцю да іншага разраду, забяспечваюцца спасылкамі i граматычнымі паметамі без лексічнага тлумачэння. Пры фанетычных i імарфалагічных варыянтах слова, пры сінонімах-дублетах разгорнутае тлумачэнне звычайна не паўтараецца, a замяняедца адсылкамі, якія ўстанаўліваюць сувязь паміж асобнымі словамі з аднолькавым значэннем. Складальнікі слоўнікаў i падборак слоў у другой палавіне XIX ст. пачынаюць усведамлядь важнасць ілюстрадыйнага матэрыялу ў лексікаграфічных працах. ГІраўда, многія з іх непаслядоўна падавалі прыклады ў слоўнікавых артыкулах. Спачатку гэта былі адзінкавыя, часам нават прыдуманыя складальнікам фразы, у якіх значэнне рэестравага слова раскрывалася ў кантэксце. Патрабаванне ілюстраваць словы крок за кронам асэнсоўвалася большасцю складальнікаў, адначасова павышалася якасдь ілюстрадыйнага матэрыялу: замест выпадковых, урыўкавых фраз у слоўнікавыя артыкулы ўключаліся лагічна закончаныя сказы, выслоўі, урыўкі з твораў вуснай народнай творчасді. Фразеалагізмы зрэдку выдзяляліся ў самастойныя слоўнікавыя артыкулы, але часдей за ўсё выкарыстоўваліся як ілюстрадыйны матэрыял. Граматычныя i стилістычныя паметы ў малых слоўніках i падборках слоў не сталі абавязковымі, складальнікі абмежаваліся кароткімі рэмаркамі, асобнымі каментарыямі. Толькі C. Мікуцкі, П. Шэйн, M. Нікіфароўскі выпрадавалі пэўныя граматычныя кваліфікатары i сістэматычна выкарыстоўвалі стылістычныя паметы, настойліва сдвярджаючы неабходнасдь гэтых элементаў у лексікаграфічных працах. У архівах Ленінграда, апрача падборак слоў i разрозненых лексічных матэрыялаў, захоўваюдца невялікія закончаныя лексікаграфічныя прады: «Собрание белорус
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абект, стйлістычныя
11 👁
 ◀  / 353  ▶