З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
Надрукаваныя, a таксама рукапісиыя СлоўнікІ І гіадборкі слоў паказваюць, што збіранне беларускай народнай лексікі прыкметна актывізавалася ў другой палавіне XIX ст. у выніку павышанай дікавасці да Беларусі, яе гісторыі, мовы з боку Аддзялення рускай мовы i славеснасці Акадэміі навук. Значна павялічваецца колькасць збіральнікаў беларускай лексікі: удзельнічаюць настаўнікі, этнографы, фалькларысты, вучоныя. Збіральнікам былі разасланы звароты i праграмы Акадэміі навук i Рускага геаграфічнага таварыства, у якіх дакладна былі акрэслены пытанні, што запісваць i як запісваць, i гэта палепшыла якасць запісаў. Архіўныя рукапісныя прады з народнай лексікай дзеляцца на слоўнікі i падборкі слоў. У аснове гэтага дзялення ляжыць парадак падачы i апісання дыялектных слоў: для елоўнікаў характэрна алфавітная i алфавітна-гнездавая будова рэестра; у падборках парадак размежавання не акрэсліваецца: гэта выпадковае размяшчэнне лексічных адзінак, тэматычнае групаванне i класіфікацыя па часцінах мовы. Рэестравыя словы i прыклады-ілюстрацыі некаторыя складальнікі падавалі ў фанетычным запісу з рознай ступенню дакладнасці перадачы мясцовага вымаўлення. Такія запісы найболыд карысныя для сённяшніх даследчыкаў беларускіх гаворак. Аднак у болыдасці слоўнікаў i падборак аўтары прытрымліваліся рускага правапісу, таму «згладжваліся» фанетычныя асаблівасці беларускай мовы, а таксама той гаворкі, дзе зарэгістравана слова. Для даследчыкаў беларускай лексікі гэта не будзе перашкодай, таму што фанетычныя тонкасці вымаўлення слоў ні ў якім слоўніку не ўяўляюць цікавасці. Абазначэнне націску ў лексікаграфічных працах абавязковае. Гэтага правіла прытрымліваліся многія складальнікі слоўнікаў i падборак, але значная частка матэрыялаў мае заганы: няма націскаў на рэестравых словах i прыкладах. Як паказвае аналіз, асноўным для тлумачэння значэнняў слоў быў перакладны спосаб, пры якім да беларускіх слоў падбіралі адзін-два ці некалькі рускіх адпаведнікаў. У многіх выпадках гэты спосаб быў непрымальным. Тадьі перавага аддавалася апісальнаму тлумачэнню: семантыка слова раскрывалася праз апісанне характэрных асаблівасцей прадмета ці з'явы. Цікава, што ў ранейшых матэрыялах апісанне мела этнаграфічны ўхіл, пасля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, рукапісйыя
5 👁
 ◀  / 353  ▶