З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
Слоўніку I. Насовіча, у новых словах выяўляў усе яго значэнні, кожнаму даваў дакладнае тлумачэнне. Апісальны спосаб ён лічыў найболын прымальным, але зрэдку карыстаўся рускімі адпаведнікамі, а для назваў раслін яшчэ i лацінскімі. ГІераноснае ці стылістычна афарбавайае значэнне слова адзначаў адпаведнай наметай. Ілюстрацыйны матэрыял браў з жывой гутарковай мовы i вуснай народнай творчасці, але прыклады падаваў не да кожнага рэестравага слова, не да кожнага яго значэння. Рукапіс дэталёва разглядаў П. Шэйн i прапанаваў аўтару перагледзець рэестравую частку слоўніка. Праз некаторы час M. Нікіфароўскі перапрацаваў слоўнік i даслаў новы рукапіс 15. Трэці слоўнік16 на матэрыяле гаворак Віцебскага павета M. Нікіфароўскі склаў як дадатак да адказу на праграму Я. Карскага. M. Нікіфароўскі, як бачым, тройчы рабіў захады да складання беларускага слоўніка, але ніводзін з яго слоўнікаў не быў надрукаваны. Рукапісныя слоўнікі M. Нікіфароўскага захавалі шмат беларускіх народных назваў i могуць быць выкарыстаны для слоўніка беларускіх народных гаворак. Неаднаразова да інтэлігенцыі з просьбай збіраць помнікі вуснай народнай творчасці звярталася Рускае геаграфічнае таварыства. Беларускія этнаграфічныя i фальклорныя матэрыялы разам ca слоўнікамі-дадаткамі часткова друкаваліся ў «Запісках» Таварыства, у этнаграфічных зборніках i зрэдку выходзілі асобнымі кніжкамі, а часткова засталіся ў архівах, у прыватнасці ў Архіве Геаграфічнага таварыства Саюза ССР. Г. Кладніцкі ў «Этнографических сведениях о жителях Лепельского уезда Витебской губернии» 17 спрабуе вызначыць асаблівасці сваёй гаворкі i ў дадатку да гэтай працы змяшчае дзве падборкі: «Слова, употребляемые в особенном смысле» i «Слова местные». Тут сабраны мясцовыя назвы бытавых прадметаў, сельскагаспадарчых прылад працы, з'яў прыроды. Этнаграфічныя матэрыялы з лексічнымі падборкамі захоўваюцца ў фондах № 20 (Мінская губерня), № 54 (зборныя матэрыялы), № 4 (Віленская губерня), № 21 (Магілёўская губерня), № 11 (Гродзенская губерня) 18. 15 Архіў АН СССР, ф. 104, воп. 1, № 54. 16 Там жа, ф. 197, воп. 2, № 12. 17 Архіў Геаграфічнага таварыства Саюза ССР, ф. 5, воп. 1,№5. 18 Там жа, ф. 20, 54, 4, 21, И
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяў
4 👁
 ◀  / 353  ▶