З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
говоров» з Віленскай, Віцебскай, Мінскай, Гродзейскай губерняў (йрыкладна каля 60 адказаў). Слоўнікавае багацце беларусаў цікавіла П. Шэйна, дзейнасць якога ў Беларусі пачалася з 60-х гадоў XIX ст. Не ўся творчая спадчына гэтага фалькларыста апублікавана, ненадрукаванымі засталіся i лексічныя матэрыялы, сабраныя самім даследчыкам, a таксама яго шматлікімі карэспандэнтамі. У фондзе П. Шэйна (№ 104, воп. 1) знаходзяцца запісы лексікі з Барысаўскага, Горадкага, Лепельскага, Слуцкага, Слонімскага, Пружанскага i іншых паветаў12. Адзіных правілаў апрацоўкі гэтых матэрыялаў П. Шэйн не прытрымліваўся: ён толькі выяўляў словы i тлумачыў іх значэнне. У кароткай справаздачы пра вынікі падарожжа па Беларусі П. Шэйн у лютым 1878 г. пісаў, што праверыў i папоўніў вялікай колькасцю слоў працу I. Насовіча13. У адным з яго рукапісаў занатавана болын за 100 слоў, якія не ўвайшлі ў слоўнік I. Насовіча. Своеасаблівыя слоўнікі складаюць «Собственные имена белорусские», «Слова, которыми приманивают и отгоняют домашних животных». П. Шэйн — вядомы фалькларыст i этнограф. ён не пакінуў грунтоўнай лексікаграфічнай працы, але тыя рукапісы, што засталіся ляжаць на паліцах архіваў, сведчаць пра вялікую цікавасць даследчыка да беларускіх лексічных скарбаў. Багата лексічнымі матэрыяламі спадчына М. Нікіфароўскага. Займаючы сціплую пасаду настаўніка, ён шмат зрабіў, каб узняць на новую ступень вывучэнне гісторыі свайго народа. Болын за 20 гадоў М. Нікіфароўскі быў самым лепшым карэспандэнтам П. Шэйна, таму іх запісы захоўваюцца ў адным архіўным фондзе. Адзін з рукапісаў з'яўляецца слоўнікам 14. Створан ён на матэрыяле гаворак Віцебскага, Полацкага, Дрысенскага, Лепельскага паветаў у канцы 90-х гадоў XIX ст. Параўнанне слоўнікаў M. Нікіфароўскага i I. Насовіча дагіамагае вызначыць прынцыпы адбору лексікі. Маючы пад рукой ёмістую працу I. Насовіча, ведаючы яе вартасць, M. Hiкіфароўскі пазбягаў слоў, занатаваных I. Насовічам, i падаваў новыя, незарэгістраваныя ім. M. Нікіфароўскі змяшчаў словы з дадатковым ці іншым значэннем, чым у 12 Архіў АН СССР, ф. 104, воп. 1, № 848. 13 Там жа, ф. 104, воп. 1, № 828, ліст 13. 14 Там жа, ф. 104, воп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
6 👁
 ◀  / 353  ▶