З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
добрым прыкладам i для адбору лексікі, i для знаёмства з прыёмамі лексікаграфічнай апрацоўкі слова. Артыкул Капанасевіча «Отличительные черты говора жителей Минской губернии» 5 ў дадатку мае слоўнік на 292 словы, да кожнага з іх ёсць тлумачэнне, у некаторых артыкулах даюдца паралелі з суседніх моў, часам робіцца спроба вызначыць этымалогію слова. Рукапіс П. Рафаловіча «Наблюдения над языком простого народа, живущего в Гродненской губернии» 6 ахоплівае 450 слоў i мае своеасаблівую будову: спачатку падаюцца назвы свят i ўласныя імёны, а далей ідуць алфавітныя падборкі слоў на кожную часціну мовы. Словы тлумачацца апісальна, націск абазначаецца непаслядоўна, граматычныя каментарыі даюцца толькі да назоўнікаў i прыметнікаў. Слоўнік «Белорусские слова, собранные в местечке Горках Могилевской губернии» 7 8 з рэестрам на 400 адзінак складзен невядомым аўтарам i не датаван, няма паслядоўнасці i ў перадачы фанетычных асаблівасцей гаворкі; націск пазначан у кожным слове, тлумачэнні апісальныя i перакладныя. У «Сборнике слов, записанных в Гродненской и отчасти в Минской губерниях» 8 364 артыкулы. Словы пашпартызаваны, тлумачацца апісальна, шляхам перакладу i часам камбінаваным спосабам. Падборка Чурылы «Слова, употребляемые в Чаусском уезде Могилевской губернии» 9 змяшчае некалькі дзесяткаў беларускіх слоў з абазначанымі націскамі i перакладам на рускую мову. Аналагічная пабудова i апрацоўка лексікі ў падборках Янчукова «Слова Минской губернии Бобруйского уезда м. Глусска», К. Янцэвіча, Бялінскага 10 1. Асобна трэба адзначыць, што ў фондзе I. Сразнеўскага захоўваецца нямала запісаў лексікі з сумежных з Беларуссю губерняў: Смаленскай, Чарнігаўскай и. Каштоўныя матэрыялы захоўваюца ў гэтым самым архіве ў фондзе № 197 (вон. 2), дзе згрупаваны адказы на «Программу для собирания особенностей народных 5 Архіў АН СССР, ф. 216, воп. 3, № 1177. 6 Там жа, ф. 216, воп. 4, № 292. 7 Там жа, ф, 216, воп. 4, № 292. 8 Там жа, ф. 216, воп. 4, № 260, 9 Там жа, ф. 216, воп. 3, № 1186. 10 Там жа, ф. 216, воп. 3, № 1162, 1175, 1165. 11 Там жа, ф. 216, воп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 353  ▶