З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
слоў2. Інструкцыю ў 1845 г. разаслалі дырзктарам І на* глядчыкам усіх губернскіх гімназій i вучылішчаў з просьбай браць удзел у збіранні дыялектных слоў. Такім шляхам у Акадэмію навук ішлі адказы не толькі з рускіх, але i з беларускіх i ўкраінскіх губерняў. Аддзяленне мовы i славеснасці, складаючы «Опыт областного великорусского словаря», мела намер выдаць яго ў двух выпусках: у першым — словы з гаворак Паўночнай i Сярэдняй Pacii i Сібіры, у другім — беларускія i ўкраінскія. Але ўбачыўшы вялікую колькасць такіх матэрыялаў, заўважыўшы істотную розніцу паміж імі, у Аддзяленні рашылі беларускую i ўкраінскую лексіку змясціць у асобных слоўніках. Аднак гэта задума не была здзейснена. У 1851 г. I. Сразнеўскі распрацаваў новую праграму, якая раіла збіральнікам адлюстроўваць у запісах асаблівасці вымаўлення, змянення, спалучэння слоў, прапаноўвала паказвадь тэрыторыю, на якой пашыраецца такое вымаўленне, i ўсё падмацоўваць прыкладамі. Гэту праграму надрукавалі ў дадатках да Весцяў Акадэміі навук, апрача таго, дзве тысячы асобных экземпляраў разаслалі праз дэпартамент народнай асветы ў школы. Так значная частка запісаў беларускай лексікі трапіла да I. Сразнеўскага i цяпер захоўваецца ў яго фондзе3. Настаўнік M. Дзмітрыеў у 1858 г. даслаў «Алфавитный указатель особенных слов и выражений, извлеченных из песен и сказок крестьян Новогрудского уезда» 4. Назва слоўніка прыблізна акрэслівае межы, дзе рабіліся запісы, паказвае, што словы выбраны з фальклорных твораў. Парадак размяшчэння слоў алфавітны, націск у іх не абазначаецца, словы падаюцца не ў пачатковай форме, а так, як у тэксце. Зразумела, што адзінай сістэмай памет тут нельга было абысціся, ł аўтар да кожнай ускоснай формы даў адпаведныя граматычныя паметы. Не кожнае слова забяспечана тлумачэннем. Працуючы над слоўнікам, М. Дзмітрыеў не скарыстаў «Опыта областного великорусского словаря» як узору для складання слоўніка, не заўважыў ён i «Белорусских слов» С. Miкуцкага, якія былi апублікаваны ў 1854 г. i маглі быць 9 2 Архіў АН СССР, ф. 1, воп. 1, № 98. * Там жа, ф. 216. 4 Там жа, ф. 216, воп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 353  ▶