З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
M. Ф. Гуліцкі РУКАПІСНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ СЛОЎНІКА БЕЛАРУСКАЙ ДЫЯЛЕКТНАЙ МОВЫ У бібліятэках i архівах Ленінграда захоўваедца нямала беларускіх рукапісных матэрыялаў. Гэта вядома з навуковай літаратуры першай чвэрці XX ст.1 Там яны назапашваліся на працягу доўгага гістарычнага перыяду. У Пецярбургу размяшчаліся такія навукова-даследчыя дэнтры, як Расійская акадэмія навук, Рускае геаграфічнае таварыства, a таксама выдавецтвы, навучальныя ўстановы. Тут прайшла значная частка жыцця i дзейнасці рада беларускіх дзеячаў культуры: Я. Карскага, Б. Эпімаха-Шыпілы, Б. Тарашкевіча i інш. Сюды ехала вучыцда беларуская моладзь. Сярод шматлікіх беларускіх этнаграфічных апісанняў, фальклорных запісаў, гістарычных даследавангіяў, якія засталіся ненадрукаванымі, у кнігасховішчах Ленінграда ёсць многа лексікаграфічных матэрыялаў — асобных слоўнікаў i падборак беларускай лексікі. Траплялі яны сюды пераважна праз Аддзяленне рускай мовы i славеснасці Расійскай акадэміі навук. Паводле акадэмічнага статута разам з іншымі прадамі планавалася скласці слоўнік абласных слоў. Для збору рускай дыялектнай лексікі была распрацавана кароценькая інструкдыя з трох пунктаў: 1) каб словы былі напісаны беспамылкова i з пазначэннем надіску, 2) каб яны мелі дакладнае тлумачэнне свайго значэння, 3) каб далучаны былі ў патрэбных выпадках прыклады выкарыстання 1 E. Ф. К а р с к и й. Белорусы. Вильна, 1904, стар. 231, 245, 253; Д. К. З е л е н и н. Описание рукописей Ученого архива Русского географического общества, вып. I—III. Пг., 1914—1915; «Полымя», 1925, № 5, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 353  ▶