лексікі для абласных слоўнікаў 3. У зиачна дапоўненым выглядзе ён уключан у праграму, па якой збіраецца матэрыял для лексічнага атласа беларускіх народных гаворак4. Больш поўна сабрана пчалярская лексіка ў народных гаворках Беларускага i Украінскага Палесся5. На асноўным масіве беларускіх народных гаворак збіранне пчалярскай лексікі праводзіцца па скарочанай праграме. Таму наяўныя матэрыялы не даюць поўнага ўяўлення аб яе дыялектнай дыферэнцыядыі. У артыкуле выкарыстаны матэрыялы, запісаныя аўтарам у час дыялекталагічных экспедыцый па Агульнаславянскаму лінгвістычнаму атласу i Лексічнаму атласу беларускай дыялектнай мовы ў радзе раёнаў (пасля поўнай назвы раёна падаецца скарочанае абазначэнне „яго пры пашпартызацыі матэрыялаў): Брэсцкая вобласць — Ганцавіцкі (Ганц.); Віцебская вобласць — Глыбоцкі (Глыб.), Пастаўскі (Паст.); Гомельская вобласць— Калінкавіцкі (Калінк.), Рагачоўскі (Рагач.); Гродзенская вобласць — Ашмянскі (Ашм.), Воранаўскі (Вор.), Іўеўскі (Іўеў.), Карэліцкі (Кар.), Мастоўскі (Маст.); Мінская вобласць — Вілейскі (Віл.), Чэрвеньскі (Чэрв.). АБНО'ШКА ж. Пылок з кветак, які збірае пчала i нясе на лапках. Абношку нясе дзелаць соты. Рудня Астравітая Чэрв., Азяраны Рагач. А б н б ш к i мн. Жылі Іўеў. АБЬГЦЦА зак. Прывыкнуць, прыжыцца на новым месцы. Як яны [пчолы] абудуцца ў дуплянцы. i калі пачнуць насіць воск, то будуць жьщь. Саланое Віл. АГРАБА'ЦЬ незак. Перамяшчаць рой з таго месца, дзе ён звіўся, у раёўню. Мы з татам раз аграбалі рой. Азяраны Рагач. АГРЭ'БЩ зак. Сабраць рой у раёўню. Аграбе рой, накрыя скацеркай i завяжа. Азяраны Рагач. АДЗЕР м. Памост на дрэве пад вулей. Адзёр ад мядзьведзяў рабілі, каб не мог мядзьведзь залесьці на 3 Інструкцыя па збіранню матэрыялаў для складання абласных слоўнікаў беларускай мовы, вып. 1. Мінск, 1959, стар. 45—48. 4 Інструкцыя па збіранню матэрыялаў для складання лексічнага атласа беларускай мовы. Мінск, 1971. 5 В. В. Ан о х и н а, Н. В. Н и к о н ч у к. Полесская терминология пчеловодства. У кн.: Лексика Полесья. М., 1968, стар
Дадатковыя словы
абношка, аграбаць, агрэбщ, зйачна
6 👁