Ю. Ф. Мацкевіч ЛЕКСІКАПЧАЛЯРСТВАПчалярская лексіка ў яе сучасным стане складаецца ca старажытнай тэрміналогіі, што бярэ пачатак ад бортніцтва, i навейшага тэрміналагічнага пласта, які склаўся ў працэсе культурнага развіцця пчалярскай гаспадаркі, што з асаблівай выразнасцю праяўляецца ў наш час з развіццём пасечнага пчалярства ў калгасах i саўгасах на высокай навукова-тэхнічнай базе. Пчалярская лексіка яшчэ недастаткова даследавана. На матэрыяле старабеларускіх пісьмовых помнікаў нагіісана адна манаграфія, якая ахоплівае прамысловую лексіку, у тым ліку i тэрміналогію бортніцтва l. Старажытны пласт бортніцкай тэрміналогіі ў болып або менш трансфармаваным выглядзе захоўваецца ў сучасных беларускіх народных гаворках. Але лексіка гэтага старажытнага промыслу яшчэ не поўнасцю выяўлена i запісана. У праграме, па якой збіраўся матэрыял для «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы», а таксама ў апытальніку Агульнаславянскага атласа пытанni, звязаныя з пчалярствам, адсутнічаюць2. Невялікі раздзел, прысвечаны пчалярскай лексіцы, быў распрацаван пры складанні праграмы па збіранню 1 В. А. К у п p э e н к a. Прамысловая лексіка ў старабеларускай пісьменнасці XV—XVII стст. (Рыбалоўства, бортніцтва i паляванне). Рукапіс канд. дыс. Мінск, 1966; В. А. К у п р е е н к о. Промысловая лексика в старобелорусской письменности XV—XVII вв. У кн.: Программа и тезисы межресп. конф. по изучению лексики... Вильнюс, 1964, стар. 18—19. Гл. артыкула В. Д. К у п р і е н к о ў кн.: ГІраці X,II республікансько'і діалектологічноі' наради. Киі'в, 1971. 2 Праграма па вывучэнню беларускіх гаворак i збіранню звестак для складання дыялекталагічнага атласа беларускай мовы. Мінск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

киів, кйі'в, нарадй, республіканськоі
27 👁