З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
Г. А. Цыхун ПАЛЕСКІЯ НАЗВЫ ПОСУДУ, БОЧАК, КОШЫКАУ I ІНШЫХ ЁМІСТАСЦЕЙ Пададзеныя ніжэй лексічныя матэрыялы ўключаюць назвы рэчаў хатняга ўжытку, характэрных для традыцыйнага народнага побыту. Асновай для іх аб'яднання ў рамках адной тэматычнай трупы з'яўляецца тое, што пераважная большасць зафіксаваных назваў у самым агульным сэнсе абазначае ёмістасці, г. зн. прадметы, які маюць пэўную форму i аб'ём i могуць выкарыстоўвацца для ўтрымання розных рэчываў ці дробных прадметаў. Многія з рэалій, назвы якіх прыводзяцда ў слоўніку, ужо канчаткова выйшлі з ужытку або страцілі сваю першасную функцыю, іншыя ж працягваюць ужывацца i ў побыце сучаснай вёскі. Усе прадстаўленыя матэрыялы сабраны па спецыяльнай праграме на тэрыторыі Прыпяцкага Палесся ў час экспедыцый 1962— 1965 гг., што праводзіліся Інстытутам славяназнаўства АН СССР i Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР пад кіраўніцтвам M. I. Талстога1. Пры апрацоўцы матэрыялаў была праведзена пэўная уніфікацыя фанетычнага боку запісаў, бо ўдзельнікі экспедыцый, якія дапамагалі аўтару праграмы ў збіранні лексічных матэрыялаў па гэтай тэме, карысталіся рознымі сістэмамі транскрыпцыі. Слоўнік дае станоўчую інфармацыю адносна зафіксаваных сдоў: адсутнасць слова ў матэрыялах не з'яўляецца сведчаннем яго адсутнасці ў абследаваных гаворках. Пры тлумачэнні 1 Адносна задач, складу i хронікі экспедыцый гл.: H. И. Т о л стой. Об изучении полесской лексики (предисловие редактора). Лексика Полесья. М., 1968, стар. 3—19; я го ж. О лингвистическом изучении Полесья (предисловие редактора). Полесье. М., 1968, стар. 5—17; Н. В. Н и к он ч у к. Хроника полесских экспедиций. Полесье, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднання, абём, зяўляецца
3 👁
 ◀  / 353  ▶