даецца разгорнутае апісашіе рэаліі, прыводзяцца рэлевантныя i рад другарадных семантычных прыкмет, каб паказадь магчымыя адрозненні ў значэнні слоў у аообных месцах Палесся i ў параўнанні з літаратурнай мювай. Пры гэтыім, па магчымасці, улічваюцца такія характарыстыкі, як адносныя памеры (вышыня, шырыня i г. д.), форма, матэрыял (з якога зроблен прадмет), спосаб вырабу (бандарны, лляценне i г. д.) i функцыя. Пералік населеных пунктаў, дзе запісана пэўная форма слова, даедца з захаду да ўсход. Прыняты наступныя скарачэнні населеных лунктаў у адпаведнасці ca скарачэннямі, прынятымі ў кн. «Лексика Полесья», стар. 472—473: Брэсцкая вобласць — Радзеж (Рдз.), Забалоцце (36.), Арэхава (Ар.), Олтуш (Ол.), Лукава (Лк.), Maкраны (Мк.), Сварынь (Св.), Вялікі Лес (ВЛ), Ляхавічы (Лх.), Зарэчка (Зр.), Здзітава (Здз.), Спорава (Оп.), Адрыжын (Ад.); Гомельская вобласць — Дзякавічы (Дзк.), Хвойка (Хв.), Дарашэвічы (Др.), Галубіца (Гл.), Баравое (Бр.), Свіднае (Сд.), Замошша (Зм.), Іўонкавічы (Кк.), Балажэвічы (Бл.), Засінцы (Зс.), Koчышча (Кч.), Галоўчыцы (Гц.), Канатод (Кн.), Дзёрнавічы (Дзн.), Даўляды (Дл.). БАЛЕ'Я ж. Дзк. Зм. Кч., б а л i я Рдз. Ол. Лк. Мк. Св. ВЛ. Лх. Ад. Шырокая круглая пасудзіна, у якой мыюць бялізну (пераважна з клёпак, радзей металічная). У бала шмацьця пэруць. Ол. Б а л i й к а Лк. БА'НЬКА ж. Лк. Здз. Ад. Бляшаная цыліндрычная пасудзіна з акенцам i кранам у ніжняй частцы для адстойвання малака. Параўн. бляшанка, цягачка. БАНЯ'К м. Рдз. Металічная пасудзіна, у якой вараць ежу. У баняковы варымо боршч, картоплю, крупник. БАРЫ'ЛО н. Св. Здз. Дзк. Хв. Дш. Гл. Сд. Бр. Бл. Зс. Кч. Гц. Кн. Дл., б а р э л о Св. Ад. Зм. Вялікая заднёная з двух бакоў бочка для квасу, гарэлкі. Барило на два дна, у ім квас сокови возш. Дзк. БАРЬГЛЦА я. Зс., б а р ы л ц э Здз. Хв. Бр., б а р э лцэ Ад. Невялікая, заднёная з двух бакоў бочка для гарэлкі, квасу i іншага пітва; у б. бралі ваду ў поле ці на сенажаць (ёмістасць да 1,5 вядра); б. часам называлі вялікі аплецены буталь ці гліняны збанок з вузенькім горлам (гл. бунька). Параўн. біклажка, бочонок
Дадатковыя словы
балея, банька, барыло, пэрўць, соковй
1 👁