ВІШ м. толькі адз. Зазімавалая трава другога ўкосу (Стад., Буійн., Забр., Кар.). Весна нагана нека ўдаласа, трэба вішом худобу корміць, бо сено ўсе потравілі (Стад.). ВОБ'ЕДЗІ толькі мн. Аб'едкі сена (Стад., Буйн., Забр., Капц., Св.). Ідзі воб'едзі вукінь з ясёль (Стад.). ВОСКОВГК м. Мяшочак у выглядзе конуса, у якім адціскаюць сыр. (Стад., Буйн., Лельч., Забр.). Трэба ў восковік сыру положыць да отціснуць пуд каменём (Стад.). ВУТОН, ві'гон, выган м. Выган (Стад., Буйн., Св., С. Поле, Капц.). На весьнё на вігоні худоба одна одну готова сколоць — рэве да копае, аж страшно (Св.). ВУ'ЛІВОК, вылівак, вілівок м. Яйка з вельмі слабай шкарлупой (Капц., Кар., Стад., Буйн.). Нека кура хвора, бо вуліўкі несе (Стад.). ВУМ'Е, ім'е, вым'е «. Вымя (Стад., Жах., Капц., Кар., Вал.). Вум'е таке цьвордэ, што не подоіш (Жах.). ВУ'ПУСТОК, выпустак, вшусток м. Цяля, жарабя ад году да двух гадоў (Жах., Буйн., Стад., Капц., Бок., Верб., С. Печы). Выпусткі не дай госпадзі як пасьціць, яны ж нічога не разьбіраюцца, бегаюць куды напало (Жах.). ВУ'СЬЦЕБНУЦЬ, вісьцебнуць, высьцебнуць зак. Выпрагчы з ярма (Стад., Буйн., Гр., Забр.). Возьмі боўкуна вусьцебні, а то за дзень шыю змуліў (Стад.). ВУ'ТВА ж. Качка. Вутву цепер багато на болоці (Альтом.). ВУЯПКІ, вышкі, вішкі толькі мн. Вышкі ў хляве, адрыне, гумне (Стад., Буйн., Бок., Капц., Сял., Кар., Забр.). Му летом на вушках спімб, там сена багато (Стад.). ГАЙДА'Ш м. Пастух, якога наймаў купец для прагону жывёлы да пункта назначэння (Стад., Буйн.). Раней гайдашы букоў займалі i ў Петрыкбу гналі, а потом іх у Варшаву ці ў Мінск отпраўлялі (Стад.). ГАЙНЯ' ж. 1. Сабачае або воўчае збюрышча. Зноў за етай сучкай гайня бегае (Капц.). 2. перан. асудж. Непристойная кампанія маладых людзей (Капц.). ГАЛАГУ'Т м. 1. Вялікі галасісты певень. Некіх галагутаў кура прывела, крычаць на чом сьвет стаіць (Капц.). 2. перан. Крыклівы чалавек. Не суседка ў мене, a галагут, крычыць — не разберэш што (Капц
Дадатковыя словы
абедкі, вобедзі, вулівок, вуме, вупусток, вусьцебнуць, вутва, выме, вўтву, петрыкбў, іме
0 👁