З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
нях К. Машынскага, Ч. Пяткевіча, М. Я. Грынолата, а таксама ў лінгвістычных працах Я. Ф. Карскага, Я- Н. Драздовіча, С. М. Некрашэвіча, Ю. Ф. Мацкевіч, Ф. М. Янкзоўскага, М. I. Талстога, А. Адзінца, I. Юрашкевіча i інш.4 Таму рэгістрацыя жывёлагадоўчай лексікі Мазыршчыны i ўсяло Палесся i складанне слоўніка гэтай галіны традыцыйных заняткаў палешукоў з'яўляецца патрэбнай i важнай справай. Матэрыялы да слоўніка традыцыйнай жывёлагадоўлі Мазыршчыны ўключаюць болын двухсот слоў, запісаных пераважна ў Лельчыцкім, а таксама ў Петрыкаўскім, Жыткавіцкім, Мазырскім, Калінкавіцкім, Haраўлянскім, Ельскім раёнах Гомельскай вобласці i ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. У артыкуле pacкрываецца семантыка i геаграфія зарэгістраваных слоў у межах усходняга Палесся. Прыняты наступныя скарочаныя абазначэнні назваў населеных пунктаў. Л е л ь ч ы ц к і раён: Астр.— Астражанка, Буйн.— Буйнавічы, Гр.— Грабяні, Дубр.— Дуброва, Забр.— Заброддзе, Лельч.— Лельчыцы, Руч.— Ручное, С. Поле — Сінідкае Поле, C. Печы — Сярэднія Печы, Стад—Стадолічы, Чэм.—Чэмернае; П e т p ы к a ўскі раён: Брын.— Брынёў, Глін.— Глінка, Граб.— Грабаў, Дар.— Дарашэвічы, Дубр. П.—Дуброва, Капц.— Капцэвічы, Куч.—Кучкі, Ляск.— Ляскавічы, П. Гара — Паляжач Гара, Раб.— Рабка, Сял.— Сялюцічы, Цераб.— Церабень; Ж ь і т к а в і ц к і раён: Бял.— Бялёў, Перар.— Перароў, Рыб.— Рыбгас; M а з ы p с к i p a ё н: Асав.— Асавец, Бок.— Бокаў, Жах.— Жахавічы, Кам.— Каменка, Махн.— Махнавічы, Пруд.— Прудок, Турб.— Турбінка; К а л і н к а в і ц к і раён: Гал.— Галявічы, Пруд. К.— Прудок, Шал.—Шалыпы; Н а р а ўл я н с к і раён: Верб.— Вербавічы, Св.— Свяча; Ел ь4 Падрабязную бібліяграфію прац аўтараў, якія займаліся вывучэннем гаворак Палесся, гл. у кн.: Полесье. Библиографические материалы по истории, географии, этнографии и экономическому состоянию Полесья (Северо-западный и юго-западный край вообще и губернии Минская, Гродненская, Волынская, Киевская и Могилевская в частности). СПб, 1883 (склала 3. М. Пенкіна); Беларускае мовазнаўства. Бібліяграфічны ўказальнік (1825—1965). Мінск, 1967; Лексика Полесья. (Материалы для полесского диалектного словаря). М., 1968; Полесье. (Лингвистика, археология, топонимика). М., 1968; Лексіка Палесся ў прасторы i часе. Мінск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблата, зяўляецца
3 👁
 ◀  / 353  ▶