З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
У дадатак звернем увагу на асаблівасці лексічнага складу, значэння i структурна-семантычных сувязей некаторых вытворных труп слоў, характэрных для гаворкі, а таксама на паасобныя фанетычныя з'явы нерэгулярнага характару i іх канкрэтную рэалізацыю ў лексічных сродках гаворкі. Даволі шматлікія ў мясцовым слоўніку вытворныя назоўнікі з суфіксам -ін-а ca значэннем адзінкавасці, а дакладней, з падкрэсленым значэннем асобнай адзінкі таго, што ўсведамляецца (i абазначаецца лексічна) як збор, сукупнасць, аб'яднанне, адзінства, мноства (парнасць) пэўных прадметаў: аблачына — асобная хмарка з суцэльнага аблочча; аборіна — адзін з канцоў аборы (або адна з дзвюх абор); адзёжына — асобная рэч з адзёжы; алёшына — адно дрэўца ў алёшніку (дарэчы, вялікае дрэва ў адзіноце — звычайна вольха); арэшына — адзін парастак у кусце арэшніку; бабіна — адно зерне бобу; буквіна — асобны пісьмовы знак у буквах (г. зн. алфавіце); бульбіна — адзін асобны клубень бульбы; бумижына — шматок бумагі; воспіна — адна з мноства воспаў (у адрозненне ад воспа — аса); выласіна — асобны волас; газёціна — кавалак паперы ад газеты (чытаюць газёту, а з газёціны круцяць самакруткі); градзіна— асобны драбок граду; дажджына — асобная кропля дажджу; жыц'ша — асобная расліна або адно зерне жыта; ігрушына — адзін з пладоў на ігрушы; калініна — адна ягада каліны; капусьціна — асобная расліна капусты; купіна — асобная адзінка куп'я; лісьціна—т. c. з лісьця; малініна — а дна ягада маліны; морквіна — адзін коранеплод морквы; мушына — адна з мноства мух (муха — пэўнае насякомае); мышына— адна з мышэй; мякшіна — асобная частачка ў складзе мякіны; мяльліна — т. с. у мяльлі; пчаліна — асобнае насякомае ў вуллі пчол; рыбіна — асобны экземпляр рыбы; сальна — адна асобная частачка ў солі; саломіна — адна сцяблінка саломы; сахыріна — адна асобная частачка у сахары; сьлівіна — асобны плод слівы (i асобнае дрэўца ў сліўніку): смуродзіна — адна ягадка смуроды; сьмяцьціна — асобная частачка ў сьмяцьці; суріна — т. с. у суpy; цыбуліна — асобны клубень цыбулі; чарнічына — адна ягадка чарніц; штаніна — адна калоша ў штанах; ягыдзіна — адзін плод ягад i г. д
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аббр, аббры, аблбчча, абяднанне, бумйжына, бўквіна, бўльбы, бўльбіна, вбльха, вбспа, вбспаў, вбспіна, дажджў, жыцша, зявы, капўсты, капўсьціна, купя, кўп'я, кўпіна, мбрквы, мбрквіна, мўха, мўшына, салбміна, смурбдзіна, смурбды, цыбўліна, ігрўшы, ігрўшына
2 👁
 ◀  / 353  ▶