Для слоўніка гаворкі характэрны таксама зборныя назоўнікі ніякага роду з суфіксам -je (/ звычайна асімілюецца папярэднім зычным асновы i поўнасцю прыпадабняецца да яго). Гэтыя назоўнікі абазначаюць трупу (сукупнасць, мноства, масу, нейкую колькасць i г. д.) аднародных прадметаў (ці асоб), аднастайных або ўніфікаваных па пэўных адзнаках. Часта адначасова падкрэсліваецца асаблівая значнасць таго, у чым такая трупа прадметаў аднастайная або уніфікаваная. Утвараюцца падобныя назоўнікі ад назваў асобных прадметаў, адзнакамі якіх вылучаецца тая ці іншая трупа прадметаў пры найменні: алёшша — буйны алешнік (зарасці або калоды); апочча — тоўстыя i цяжкія калоды; бярвёньня — будаўнічы матэрыял у выглядзе бярвенняў; валосься — валасяное покрыва; выраньнё — падобныя да варон птушкі (звыч. вароны, гракі, галкі разам у масе); вырвасьсё — трупа вельмі балаўных дзяцей (хлапчукоў); вязьзя — нарыхтоўкі для вязкоў у сані; грімячча — добрая «порцыя» кухталёў; дураччб — падлеткі (або дарослыя асобы) з недастатковым яшчэ разумением (ці абмеў жаваным кругаглядам, але ні ў якім разе не «сукупнасць дуракоў»); жалёзьзя — розныя дэталі i прадметы з жалеза (металу), металалом; жэрдзя — лесаматэрыял у выглядзе жэрдзя; зубья — дэталі ў выглядзе зубоў у мностве (зубья ў граблях, але зубы у чалавека); звярьё — трупа па-звярынаму вельмі жорсткіх асоб; icкырья — маса іскраў; калодьдзя — вельмі вялізныя i тоўстыя калодкі; камёньня — матэрыял, парода ў выглядзе камянёў (воз, груд камёння; аднб камёньня кругом i г. д.). Такія ж асаблівасці семантыкі іншых назоўнікаў гэтага словаўтваральнага тыпу: камушша, капыльля, карчэўя, каршуньнё, кірпічча, кольля, крючча, кулачча, купья, кымарьё, луцьця, лымачча, лыхманьнё, лядзёньня, макушша, мульчуганнё, мышшачча (м ы шш а к — дрэнны грыб), мяльля, палозьзя, паплёцця, пёрья, пувучыння, пянёўя, рыгазьзё, сінячча, скабья, скульля, снопья, стульля, сулдыжжа, трябушша, хахольля, хворысьця, шкуцця, шлуньня, шмацьця, шыльля i інш. Цікавыя па сваёй семантыцы словы захаваліся ў слоўніку гаворкі ў складзе некаторых словаўтваральных тыпаў, пашыраных у беларускай дыялектнай мове: -іц-а: важніца — вагавая, кузьніца — кузня; лажніца — спальня; мёльніца — млын; падбиніца — даёнка
Дадатковыя словы
апбчча, валбсься, зўбья, калбдьдзя, кбльля, кўзьніца, кўпья, лўцьця, макўшша, падбйніца, палбзьзя, скўльля, снбпья, стўльля, трябўшша, хахбль, хвбрысьця, шкўцця, шлўньня
2 👁