З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
ГРО'МЫСТ м. Непатрэбныя грувасткія рэчы. Громысту ўсякыга повін чулан (гл. г p 6 м ы з д—т. c. Юрч.). ГУЖО'ВЫЙ прым. Жылаваты, цвёрды. Гужовыя мяса ат стирыя каровы; гужовыя сала нейкыя. ГУЛЫ' мн. Рэха, пошчак. Гулы пы лясу пашлі. ГЫРГА'РА ж. Вялізная грувасткая i нязручная прылада, рэч. Hi калёсы, а гыргара нейкыя (гл. г a p г a p а— сварлівы чалавек, Юрч.). ДАЛДО'НІЦЬ незак. экспр. Балбатаць аднастайна. Далдоніць i далдоніць нешта, ажно ныдакучыла. ДЗЕ'БРЯ ж. Непраходныя зараснікі. У такую дзебрю завёў, што ня выбрыцца. ДЗЮ'НЬДЗЯ м. i ж. экспр. Плакса, крывуля. ДЗЯЖНІ'ЦА ж. Накрыўка на дзяжу. ДРЯ'ГНУЦЬ незак. Модна закрычадь, запець; энергична кінуцца. Як дрягнулі песню! Дрягнулі ўцікаць. ДУ'КА м. i ж. Разумнік, хітруга, вельмі дасведчаны чалавек. Ну, ён у етым дзелі дука ( д у к а в а ць — настаўляць на розум, павучаць i інш., Юрч.). ДЫРТВЯНЕ'ЦЬ незак. Дранцвець. Ногі дыртвянеюць. А д ы р т в я н ё ць зак. Здранцвець. ЕРЗА ж. экспр. Непаседа, гарэза (ё p з ы ц ь — неспакойна сядзець, Бяльк.). ЖЫДЗЯЛІ' мн. Негустая страва. Ета ж ні каша, а жыдзялі нейкія. ЗА'РІЦЦА незак. Квапіцца. Заріцца ны яго быгацьця дзеўка. П ы з а р і ц ц а зак. Паквапіцца. ЗА'ЧЫСЬЦЬ ж. Адчуванне асалоды ад пачухвання (i наогул ад уздзеяння на цела ў тым месцы, дзе свярбіць). Ай, як ладна венічкым пы спінё пыхадзіў, аж зачысьць было. ЗНАЧЫ'ЦЬ незак. Мець прыкметы блізкага ацёлу. Карова ужу значыць. ЗУБІ'ШЧЫ мн. Дзіцячая хвароба. Зубішчы раншы бабкі ны дубовум суку зыгуварівылі. ЗЫКА'ЛІЦ м. Густы асадак на ніжняй скарынцы ў няўдалым хлебе. Як спячэць хлеб, дык зыкаліц у булцы ны паліц. ЗЫМАМУ'ЛІЦЬ зак. Пакрыўджана стуліць (губы). Зымамуліла губы, ні пытступіцца. ЗЫЦЯ'ЦЦА зак. У злосці намерана перастаць размаўляць, есці або рабіць. Мой зыцяўся i другій дзень ні гаворіць. m
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гужовый, дзебря, дзюньдзя, дзяжніца, дрягнуць, дыртвянець, зымамуліць, зыцяцца, лясў, стйрыя, сукў
2 👁
 ◀  / 353  ▶