БУ'ЙЛА м. i ж. экспр. Рослая няскладная асоба. Такт буйла, a розуму ні на шэліг яшчэ німа. БУКА'ТЬІЙ прым. Шырокі, поўны ў баках. Букатыйа карова, скора целіцца. Букацінькі гырличык. БУ'КЛЯ ж. Бутон. На розі такія красныя буклі вісяць. БУ'КУУКА ж. Травяністая расліна купальніца. БУРДЗЕ'ЦЬ незак, Пачынаць закісаць. БУРДЗЯЛІ' толькі мн. пагардл. ГІракіслая пустая страва. Дыли нейкіх бурдзялёў учырашніх пыхлібаць. БУТУВА'ЦЬ незак. Парушаць усталяваны парадак, становішча. Hi бутуй кароў, ніхай ідуць [або ніхай ліжаць]. Бутуіш ты мне толькі ніткі [падаеш памылкова адну замест другой]. Бутуюць етых людзей. 3 б у т у fi a ць зак., у з б у т у в а ць зак. Прывесці да беспарадкавага руху, хвалявання. Б у т у в а ц ц а незак. Рабіць розныя цяжкія i беспарадкавыя намаганні. Два часы мушчыны ушысьцярых бутуваліся i ня выцігнулі, во залезла [машына] у балота! У з б у т у в а ц ц а зак. Прачнуцца не ў пару ( б у т а в а ц ц а — цяжка, да знясілення працаваць, Юрч.; б у т а в а ц ц а — мардавацца, выбівацца з сіл, Бяльк.). БУТУРГЦЬ незак. Паспешліва паднімаць, узбуджаць, растрывожваць. Нашто було лудзей бутуріць у такую рань! У з б у т у р і ць зак. Паспешліва падняць, устрывожыць моцна, расхваляваць. У з б у т у р і ц ц а зак. Паспешліва падняцца, устрывожыцца, расхвалявацца. БУХЦЕ'ЦЬ незак. Выказваць нездавальненне. Hi бухці, Васіль, нялюба слухыць. Р ы з б у х ц ё ц ц а зак. Працягла выказваць свае нездавальненні. БУ'ШНЫЙ прым. Лапушысты. Цыбуля бушныя, вун якоя перья! БЫ'КУС м. зневаж. Хлапчук-падлетак. Ча ты рявеш, быкус, вялік ужу плакыць! ВАШЧЭ'ВІНЬ м. Агарод ці сад перад хатай. ВО'МІГЫМ прысл. Нясцерпна, да горычы ў роце. Вомігым вады хочыцца. А м я г н у ць зак. Адчуць вялікую Прагу піць. ВУТРІУ м. Сонечная ахаваная ад ветру мясціна, дзе добра «ўгравае» сонца. На вугрівых снегу німа даўно. ВУЖЭ7ШК м. экспр. Малы, вельмі рухавы пралаза. А етыга вужэлка ны руках ня удзержыць. ВУ'ЙМА ж. Процьма, маса, вялікая колькасць. Вуйма дзяцей. Вуйму грібоў прінёс
Дадатковыя словы
букатьій, букля, букуука, бурдзець, бутуваць, бутўй, бухцець, бушный, вашчэвінь, гырлйчык, дылй
1 👁