З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
манаўскага (Б. Багацькаўка, Пацкава, Раздзел, Курманава i інш.), a таксама суседняга Падолтаўскага сельсаветаў (Асмолавічы, Белы Мох, Пацолтава, Івоны i інш.) на старонках гэтага слоўніка трапляюцца часта (у подпісах пад ілюстрацыямі). А родная мне вёска Слаўнае выступае літаральна на кожнай старонцы слоўніка. Яе гаворка з лексічнага боку была вывучана нейкім карэспандэнтам (або карэспандэнтамі) I. K. Бялькевіча найболын грунтоўна i глыбока. Змешчаная тут невялікая калекцыя лексікі (каля 200 слоў) з'яўляецца часткай той нязначнай рэшты слоў, характэрных для гаворкі адзначанага кутка, што засталіся ўсё ж незарэгістраванымі ў слоўніку I. K. Бялькевіча, Праўда, пры падрыхтоўцы да публікацыі з яе выключаны былi словы, якія пададзены ў «Дыялектным слоўніку» Мсціслаўшчыны Г. Ф. Юрчанкі. Такім чынам, гэта невялікая падборка слоў з'яўляедца як бы дапаўненнем да абодвух адзначаных збораў лексікі. У падборцы лексікі больш за ўсё слоў, якія характарызуюцца рознымі мясцовымі структурнымі асаблівасцямі — словаўтваральнымі, фанематычнымі i інш. Пададзены словы, якія маюць найболын значныя i найболын важныя мясцовыя адрозненні. Самымі цікавымі сярод іх з'яўляюцца, безумоўна, поўныя лексічныя рэгіяналізмы. Але такіх зусім «экзатычных» слоў выяўлена няшмат. I адносяцца яны ў болынасці да «экспрэсіўнай перыферыі» мясцовага слоўніка, якая не так даступна для збіральнікаў, як лексіка звычайных зносін. Пададзены словы i ілюстрацыі да іх, а таксама апрацаваны, як у слоўніках I. К. Бялькевіча i Г. Ф. Юрчанкі. Размешчаны ў алфавітным парадку ў адпаведнасці з літарным складам іх запісу ў прынятай фанетычнай транскрыпцыі. Вытворныя словы, заўвагі i адсылкі да слоўнікаў I. K. Бялькевіча i Г. Ф. Юрчанкі (скарочана Бяльк., Юрч.) падаюцца ў канды слоўнікавых артыкулаў. Пры гэтым адсылка гл. пры словах, якія прыводзяцца для параўнання з адзначаных слоўнікаў, указвае на адсутнасць іх у гаворцы паўночна-заходняга кутка Мсціслаўшчыны. Калі ж падобныя словы падаюцца без адсылкі, то гэта азначае, што яны тут бытуюць таксама. АБМЕ'ЦЩА ж. Мучны пыл, які асядаў па закутках у млыне i які збіраў («абмятаў») млынар на корм сваёй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абмецща, зяўляедца, зяўляецца, зяўляюцца
1 👁
 ◀  / 353  ▶