А. А. Крывіцкі УСЛОЎНІКМСЦІСЛАЎШЧЫНЫМяккаэрыя гаворкі ўсходніх раёнаў Магілёўшчыны ў лексічных адносінах вывучаны значна лепш за гаворкі іншых перыферыйных дыялектных зон беларускай мовьт. Лексіка гэтай зоны знайшла шырокае адлюстраванне ў вядомых зборах лексічных i фальклорна-этнаграфічных матзрыялаў I. I. Насовіча, E. P. Раманава, I. I. Дабравольскага i, нарэшце, у спецыяльным занальным (краёвым) слоўніку ўсходняй Магілёўшчыны I. K. Бялькевіча. Асабліва пашчасціла гаворкам Мсціслаўшчыны. Яны былі, бясспрэчна, у цэнтры ўвагі I. I. Насовіча, які ўкладаў свой славуты слоўнік, жывучы ў Мсціславе, У былым Мсціслаўскім педтэхнікуме стваралася i картатэка выдатнага слоўніка I. K. Бялькевіча, у якой, калі меркаваць па ілюстрацыйных матэрыялах у слоўніку, несумненна, пераважалі запісы лексікі з Мсціслаўшчыны i. Нарэшце, у апошнія гады выдадзена некалькі досыць значных збораў лексікі i фразеалагічных сродкаў адной тыповай гаворкі гэтай тэрыторыі, падрыхтаваных Г. Ф. Юрчанкам. Таму не выяўленых яшчэ даследчыкамі мясцовых слоў у гаворках Мсціслаўшчыны засталося, відаць, нямнога. A асабліва ў тых яе кутках, дзе працавалі ранейшыя збіральнікі. Такім кутком з'яўляецца паўночна-заходняя ўскраіна Мсціслаўскага раёна. Як можна меркаваць па слоўніку I. K. Бялькевіча, лексічны склад пашыранай тут гаворкі ў свой час быў досыць старанна абследаван яго карэспандэнтамі. У прыватнасці, назвы паасобных вёсак Kyp1 Мсціслаўскі раён у параўнанні з іншымі раёнамі б. Калінінскай акругі знаходзіцца, так сказаць, на першым месцы не толькі па аб'ёму выкарыстанага ў слоўніку I. K- Бялькевіча матэрыялу, але i па колькасці населеных пунктаў (83), з якіх пададзены ў ім ілюстрацыі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёму, зяўляецца
28 👁