АБ прыназ. На (пры ўказанні на колькасць). Аб гэтым жа не зварыш, трэба яшчэ дрэўкі! АБЛАЖЬГЦЬ зак. Укласці дзіця, прыспаць, каб заснула. Аблажылі такі тую (унучку).
АБЯЧА'ЙКА ж, АБЯЧА'ЯК м. i АБЕ'ЧАК м. Брыво. Абячайкі расьсек. Абечкі чорныя.
АДБЫВА'ЦЬ незак. Убываць (аб колькасці, вазе). Прышлі сваты ка дной дзеўцы. Пытаюць у сватоў: «Што вам болей даць — што прибывая ці што адбывая?» Сядзяць яны i думаюць, што прасіць. «Hy, — кажуць, — прынясіця таго i другога». Принесла яна збан малака i талерку сала.
АПУ'ДЗІЦЦА зак. Спалохацца. Стаіць апудзіўшыся сабака на сьнягу.
АПЯРО'ЧКА ж. Папярочка, распорка паміж ножкамі (стала,стула).
АСТА'ЦЦА зак. Выйсці замуж у гэту вёску. Сюды я асталася за яго, дак i живу тут.
АТЛОТІСТЫ прим. Адложысты, спадзісты. Атлогісты берах.
АТРАУё н. зборн. метаф. Гора, клопат, дакука, журботы. Атраўё нейкая, а ня дзеці! АТРЫ'ВІСТЫ прим. Абрывісты, круты. Атрывісты берах.
АШАЛАМУЦЕ'ЦЬ зак. Ашаламіцца, здзівідца; адурэць ад тлуму, ад дзіцячага крыку.
БАНЬСКУК м. Байструк.
БЕ'ЛКА ж. Жывёла ці птушка белага колеру.
БЕ'УКАЦЬ незак. Мяўкаць.
БЕЛА ж. Тоўстая жэрдка ў колішняй хаце ад печы да сцяны для захавання адзежы.
БЛУЗА'ЦЬ незак. Блазнаваць. Блузаеш, баба! БЭ'ШСЬ м. Байструк.
ВАУЧА'К м. Ваўчаня. Хто не байіцца ваўчака ў рукі браць?
ВЯРХНГЦА ж. Драбіны ў калёсах. Ляскі ў вярхніцы ў калёсах паламаліся.
ГАМЗА'Ч м. Гамзаты. Еш, гамзач ты! ГАНАРАВА'ЦЦА незак. Ганарыцца. Чалавек ганаруецца.
ГО'ЛАС м. У выразе у сьвінныя галасы — вельмі позна, не ў час, не ў пару (прыйсці, гіасеяць i г. д.).
ГО'ЛЫ прым. Чысты. Голая пасуда
Дадатковыя словы
абечак, абячайка, абячаяк, адбываць, апудзіцца, астацца, ашаламуцець, белка, беукаць, блузаць, бэшсь, ваучак, ганаравацца, голас, голы, рўецца
24 👁