З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
най зоны. 3 найбольш цікавых фанетычных асаблівасцей адзначым лабіялізацыю гука a перад ў пад націскам, a іншы раз i не пад націскам (заслбу, прдуда, упду, узарвбу, шчбуя, сунёў, стаёў, любовбуся, памоўзьлівы, Поўліна, пугбуё), азванчэнне глухіх зычных у інтзрвакальным становішчы ў паасобных словах (мёдзіць — меціць, у калгазі, хвазянуць — хвасянуць, падбіўзя — падбіўся), адпадзенне -ць у спалучэнні -сьць (чэсь, дась), асіміляцыю бн у мн, дн у нн (дромны, трунна), вымаўленне замест прыстаўкі вы- не пад націскам гука у (упіваць, унёсьці, паўпорваць, наўбіраць, умиць). Можна адзначыць таксама некаторыя лексікалізаваныя фанетычныя з'явы: куртас — кутас, повяс — пояс, дрэпаць — драпаць, Аўдоця — Аўдоцця, Натиля — Наталля (звычайна насёньне, гольле i г. д.). У галіне граматыкі для гаворак вёсак Дудзічы i Азярычына характэрны для назоўнікаў мужчынскага роду дыялектныя формы назоўнага склону множнага ліку на -e пад націскам (агуркё, бацькё, будаўнікё, буракё, гукё, каранікё, наскё, пругё, урагё, пудэ, печкурэ); формы некаторых назоўнікаў у творным склоне множнага ліку на -мі або -ымі (з дрыўмі, з калясьмі, сьлізьмі, очымі, плячымі, але звычайна нагамі, рукамі)\ формы мінё, цібё, сібё ў родным склоне адзіночнага ліку асабовых займеннікаў (а таксама i ціпёр), наяўнасць форм ё, ёсьць i ест у 3-й асобе ад дзеяслова быць. Гаворкі вёсак Дудзічы І Азярычына ў галіне лексікі мала чым адрозніваюцца. Тым не менш некаторыя адрозненні паміж імі ўсё ж назіраюцца. Так, у Азярычыне дробная мякіна — мякіна, a ў Дудзічах — амёцьце, у Азярычыне макацёр — макацёр, у Дудзічах — цёрла, у Азярычыне — цыгун, сарочка, цяплб, істопка, вісокіt у Дудзічах адпаведна цаган, кашуля, агонь, варыўня, высот. У слоўніку гаворак вёсак Дудзічы i Азярычына іншы раз паралельна ўжываюцца словы рознай дыялектнай прыналежнасці: буячнік — дурнічнік (але дурнщы), радула — вясёлка (але асобная каляровая палоска ў вясёлцы — тэнча) 2. Адзначым таксама цікавае кантамінацыйнае ўтварэнне: маг'нэт з магнэс пад уплывам магніт. 2 ДАБМ, карта № 312. Назвы вясёлкі. Ш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

агбнь, аўдбця, вісбкіt, гбльле, дрбмны, заслбў, зявы, кашўля, любовбўся, магнэт, натйля, паўпбрваць, пбвяс, прдўда, пугбўё, рвбў, сарбчка, трўнна, умйць, упдў, хвазянўць, цыгўн, шчбўя, істбпка
7 👁
 ◀  / 353  ▶