I. Я. Яшкін 3 ЛЕКСІКІ ВЁСАК ДУДЗІЧЫ I АЗЯРЫЧЫНА ПУХАВІЦКАГА РАЁНА Пры абследаванні гаворкі в. Дудзічы ў 1971 г. для «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» аўтарам артыкула было занісана ў гэтай вёсцы i ў суседняй в. Азярычына 1 больш 200 мясцовых слоў. Пры падрыхтоўцы артыкула з ліку зафіксаваных мясцовых слоў былі адабраны толькі тыя, якіх няма ў «Беларуска-рускім слоўніку» (1962) ці якія маюць у ім паметы «абласное», «простанароднае», «размоўнае». Сюды не ўключаны таксама словы, якія ўвайшлі ў «Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак» (1970), а таксама ў «Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны» (1929) M. B. Шатэрніка, складзены на матэрыяле гаворак Чэрвенскага, Пухавіцкага i суседніх з імі раёнаў. Гэта такія, як абгарожа, абзывацца, абіраць, аблёгчы, акрас, балацяны, вата, вёльма., вой, вучальшк, гук, дак, дроп, дрэпаць, дрэўкі, жандцкі, знатны, зычыць, іскаць, кукуля, ліхадзёй, льга, навет, наўкос, паминьваць, плёскі, пранцаваты, пратануць, прддацьt раўніцца, сёрка, стаяк, стрэнчыць, таўшчэразны, трошка, трыгубіца, убіцца, увёчара, цяпло, чапіцца. \ 3 фанетычнага i граматычнага боку гаворкі гэтых вёсак маюць асаблівасці, характэрныя пераважна для гаворак паўднёва-заходняга дыялекту. Але адчуваецца ўплыў i паўночна-ўсходняга дыялектнага масіву. Гэта зразумела, таму што гаворкі Пухавіцкага раёна знаходзяцца ў паласе сярэднебеларускай пераходнай дыялект1 Вёскі знаходзяцца па суседству на адлегласці 3 км, Дудзічы на правым беразе p. Пцічы, а Азярычына— на левым. Словы азярычынскай гаворкі запісаны ад жыхаркі в. Дудзічы Сквярнюк Наталлі Данілаўны, якая нарадзілася ў 1913 г. у в. Азярычына i пражывала ў ёй да замужжа
Дадатковыя словы
дўдзічы, кукўля, памйньваць, пратанўць, трыгўбіца
6 👁