Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Нагліца — мор, раптоўная хвароба, эпідэмія. Во якая нагліца навалілася, людзі як мухі мруць. Наглянуць — прыгледзіць. Калі не прыду, ты тут наглянеш за малым? Нагота — пыхлівы, задаваемы, надзъмуты. Сядзіць нагога, ня бачыць нікога. Нагруднік — бюстгалыпар. У дзеўчынёшкі ўжо сісёнкі адскочылі, у нагруднічак просяцца. Надаражацца — модзіцца; яшчэ — цвяліцца. Як надаражаецца— уся вуліца на яе глядзіць. Прывык толькі ўсім надаражацца, неслух. Надаядлы — надакучлхвы. Надаядлы горай за нахабу. Надвор'е— дзядзінец, двор. Хоць жа па надвор'іку пахаджу, хоць жа на сваю мамульку пагляджу. Надзетка — адзежа, апратка. Бабы стаялі, i ў вусіх адзін фасон надзеткі. Надуцце — злосць, узлаванне, насуплівасць. Надуццем сваім усю справу сапсавала. Надуцька — крыўдлівы, капрыза. Надуцька крыўдлівы, як малое дзіця. Наеда — насычэнне, сытасць. Вялікая наеда — жывату вярэда. Наезджыя — нетутэйшыя, прыхадні. Наезджыя, чужыя тут, a сваіх німа. Наёмшчык — памагаты (сацыяльны работнік). Мне ня трэба наёмшчык, хто хлеб носіць, я ж з сынам жыву. Найдун — найдзёныш. Ён жа ім няродны сын, з вайны найдун
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

наглянўць, надворе, надворіку
4 👁
 ◀  / 390  ▶