Найсціся — прыстаць у прымакі; яшчэ — нарадзіць. I найшоўся к ей дзед, крывы Віннік. У яе ўжо дзяўчынка найшлася без яго. Накамшыць, накомшыць — напячы многа. Накамшыла бліноў на ўсіх едуноў. Накерпаць — наперабіраць бульбы, нагрэсці. Трошку накерпала бульбы на вячэру. Налецце, налета — наступит год. Будзем жыць сёлета, а да налецця ці дажывём. Вып'ем тут, пакуль мы тут, а налета Бог ведаіць, дзе мы будзім. Налечыць — паправіць здароўе. Ездзіла ў Віцебск, дык там троху налечылі. Налле — няпрошаныя, нахабныя. I адкуль толькі налля нанясло? Налюбкі — на выбар, што падабаецца (што люба). Бяры налюбкі з усяго каша. Налюдзіцца — набрацца добрых манераў, абчасацца каля людзей; яшчэ — прычапурыцца. Па свеці паездзіў, дык i налюдзіўся. Быў растрахайла, a цяпер, глядзі ты, як налюдзіўся. Намерыць — намерыцца, наважыцца. Куды намерыла, туды й ідзець. Нападоймішча— якпадняць. Малы нападоймішча, дужы вырасціць. Нападрост — навырост, з запасам. Малым трэба ўсё шыць нападрост, скора ўсё робіцца кароткая. Напаспытак — проба ежы, пітва, каштаванне. Узяў кавалачак сыру напаспытак, каб рассмакаваць, ці спадабаіцца. Вазьмі хоць напаспытак, а там асмакуешся. Напатканец — сустрэчны. Ішла полем, i напатканцу таму дарогу паказала
Дадатковыя словы
выпем
4 👁