Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Наперакось — коса, няроўна. Дзверыну павесілі наперакось, дык яна й не зачыняецца. Наперасці'гі — абгонкі, перагонкі. I пашлі наперасцігі — хто каго. Напіндурыцца — апрануцца, прыбрацца вычварна, крыкліва. Любіць напіндурыцца, каб усе на яе глядзелі ды зайздросцілі. Напірыцца — адказаць, уставіць слова, адгаварыцца. I напірыцца ня дась, сам гаворыць, сам слухаіць. Напірыць — падбухторыць. Як напірыць яго, дык ён на ўсіх кідаецца. Напіта — насцеж. У хаце каб душа, дзверы напіта. Нашцерыцца — набрацца рускіх словаў, старацца гаварыць па-руску ( npa таго, хтоўПіцеры пабываў). Напіцерыўся ў горадзі й ламаіць язык, свайго забываецца. Напіціць — падахвоціць. Напіцілі яго хлопцы, ён i згадзіўся. Напіцярыцца— прыбрацца, сабрацца (адПіцера). Напіцярылася ўжо на гулі, скура на ей гарыць. Напіцярыць — падбухторыць, падгаварыць (ад Піцера). Напіцярылі яго, ён i даў волю кулакам. Напляўдурыць— нагаварыць абы-чаго, нахлусіць, затлуміць галаву. Напляўдурыла, напляла мех з торбачкай, толькі яе й бачылі. Напоўніцу — на ўвесь pom есці, скубсці. Сваё есь як не сваімі зубамі, а чужое — напоўніцу. Выгнала карову раней — напоўніцу скубець атаву. Напрасоў — na цаліку, уцэла. Напрасоў пойдзіш па веснавым снезі — будзіш правалівацца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 390  ▶